Сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з прадстаўніцамі грамадскай арганізацыі «Магілёўскай абласной асацыяцыі малалетніх вязняў фашысцкай няволі» адбылася напярэдадні Дня жанчын у музеі імя П. В. Масленікава. Губернатар у вольнай абстаноўцы пагутарыў з удзельнікамі сустрэчы, у кожнай з якіх было што расказаць аб перажытых гадах. Анатоль Ісачанка павіншаваў прысутных жанчын з надыходзячым святам і ўручыў кветкі і падарункі. Супрацоўнікі музея арганізавалі для гасцей экскурсію па экспазіцыйных залах установы культуры.
Першы нумар газеты выйшаў 5 сакавіка 1992 года. Рашэнне «Аб грамадска-палітычнай і аграпрамысловай газеце “Зямля і людзі”» было прынята выканаўчым камітэтам Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў.
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама стала найлепшым у рэспубліцы сярод структурных падраздзяленняў абласных (і Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі па выніках працы за 2021 год. Пра гэта паведамілі падчас правядзення пасяджэнні калегіі ведамства.
Адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці з удзелам першага намесніка старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алены Кухарэвіч, паведамілі ва ўстанове.
Абноўленая Канстытуцыя Беларусі ўступіць у сілу 15 сакавіка. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстай цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму.
Представители Новосибирской области посетили Могилев. Во время встречи председателя Могоблисполкома Анатолия Исаченко с российской делегацией во главе с первым заместителем губернатора Новосибирской области Юрием Петуховым, стороны обсудили необходимость объединить усилия в поиске новых направлений сотрудничества между регионами.
У Магілёве прайшоў канцэрт таленавітай моладзі рэгіёна. На сцэне Палаца культуры вобласці выступілі лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Перад пачаткам канцэрта адбылося ўзнагароджанне дзеячоў культуры па выніках работы за 2021 год.
Урачысты прыём, прысвечаны Дню жанчын, адбыўся ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 29 жанчын з гарадоў і раёнаў рэгіёна – розных узростаў і прафесій, якія зарэкамендавалі сябе як выдатныя спецыялісты і выдатныя мамы.