RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Чатыры пакаленні сям'і Васільевых - Заблоцкіх прысвяцілі жыццё педагогіцы

Могилевская область — самая многочисленная в стране по количеству педагогических династий. Их здесь 112 — это 819 учителей. Общий стаж их работы — более 21 тысячи лет! О феномене профессиональной наследственности поговорили с потомственными наставниками из семьи Васильевых — Заблоцких.

Моладзь дапамагае ва ўборцы прыдамавых тэрыторый пажылым людзям з абмежаванымі магчымасцямі (відэа)

Вышыня снегу ў Магілёўскай вобласці ўстанавілася ў межах 20-36 см. Толькі за апошні выхадныя ў рэгіёне выпала дэкадная норма ападкаў. На барацьбу са снежнай стыхіяй выйшла моладзь Прыдняпроўскага краю. Валанцёры дапамагаюць ва ўборцы прыдамавых тэрыторый ад снегу пенсіянерам, якія самотна пражываюць, і людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

«Мы дзелімся з людзьмі дабрынёй і пазітывам». Валанцёры срэбнага ўзросту расказалі пра свой выбар

У Магілёве 5 снежня праходзіць II Рэспубліканскі злёт «сярэбраных» валанцёраў, удзельнікамі якога сталі 160 пажылых людзей з розных куткоў краіны. Аб'ядноўвае іх адно - жаданне быць актыўнымі і дапамагаць іншым.

Ірына Касцевіч: у Беларусі за пяць гадоў стала ў два разы больш валанцёраў сярэбранага ўзросту

За апошнія пяць гадоў у Беларусі ў два разы павялічылася колькасць валанцёраў сярэбранага ўзросту. Аб гэтым журналістам расказала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у час ІІ Рэспубліканскага злёту «сярэбраных» валанцёраў, які сёння праходзіць у Магілёве.

Сытая зімоўка - заклад вялікага малака (відэа)

Магілёўшчына сёлета значна прырасла ў нарыхтоўцы кармоў. Усяго нарыхтавана больш за мільён тон кармавых адзінак. Цяпер задача жывёлаводаў скласці збалансаваны рацыён, каб павялічыць і прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы, і надоі малака. Як малочная вытворчасць развіваецца ў рэгіёне - на прыкладзе гаспадаркі «Максімавічы-агра» ўбачылі карэспандэнты ТРК «Магілёў».

Моладзь з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця можа атрымаць адукацыю ў МДЭПТК (відэа)

Чвэрць стагоддзя тут даюць магчымасць кожнаму з вучняў паверыць у сябе і свае магчымасці, атрымаць прафесію. За 25 гадоў існавання першага ў Беларусі цэнтра прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі маладых людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў Магілёўскім дзяржаўным эканамічным прамыслова-тэхналагічным каледжы ў вялікае жыццё выпусцілі больш за 2,5 тысячы чалавек. Праца працягваецца. І ва ўстанове адукацыі маюць намер пашырыць кола спецыяльнасцей для дыстанцыйнага навучання.

Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 9 снежня правядзе Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію 9 снежня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.