RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Бабруйску ратавальнікі, прадстаўнікі АСВОД і БРСМ правялі рэйд, каб нагадаць рыбакам аб бяспецы

Убраўшыся ў камізэлькі і ўзброіўшыся іншымі выратавальнымі сродкамі, каманда адправілася патруляваць найбольш папулярныя месцы ў рыбакоў. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
 
Ратавальнікі канстатуюць: лёд ёсць, але ўпэўненасць ён не выклікае.

Адкрыты рэгіянальны конкурс «Навагодняя майстэрня» праходзіць у Магілёве

Адкрыты рэгіянальны конкурс творчых работ «Навагодняя майстэрня» праходзіць у Магілёве. Пра гэта расказалі ў Палацы культуры вобласці.

У Магілёве прайшоў міжнародны літаратурны праект «Сіманаўскія чытанні»

Міжнародны літаратурны праект «Сіманаўскія чытанні», прысвечаны памяці пісьменніка Канстанціна Сіманава і Году міру і стварэння ў Беларусі, прайшоў у Магілёве.

Навагоднія кірмашы запрацавалі ў Магілёве

У Магілёве набірае абароты тэматычны навагодні гандаль. Кірмашы ўжо разгарнуліся на пляцоўках ля буйных гандлёвых цэнтраў горада. Пра гэта паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Таццяна Савіцкая.

Выпуск 01.12.2023

Беларуская

Памятныя знакі ўстанаўліваюць на месцах вёсак, якія зніклі пасля чарнобыльскай трагедыі (відэа)

«Галасы вёсак, якія зніклі» — такая грамадзянская ініцыятыва дзейнічае ў Краснапольскім раёне. Яе натхняльнікам выступіў Яноўскі сельскі савет. Сэнс праекту ў тым, каб захаваць памяць пра адселеныя пасьля чарнобыльскай катастрофы вёскі. Мясцовыя ўлады і былыя жыхары такіх вёсак вырашылі ўстанавіць памятныя знакі. Першы з іх, яшчэ да вялікага лістападаўскага снега, паставілі на месцы вёскі Сасновіца.

Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі ў Магілёве (відэа)

У першы дзень зімы ў іх з'явілася хата і сям'я. Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыты ў Магілёве. Такой добрай падзеяй стартавала абласная дабрачынная акцыя «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», якая з'яўляецца часткай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Дом сямейнага тыпу Жукавых аб'яднаў 11 дзяцей.

Да Дня інвалідаў у Слаўгарадзе адкрылі залу лячэбнай фізкультуры, а валанцёры наведалі адрасы дабра

Валанцёры атрада «Божыя кароўкі» са Слаўгарада прыйшлі з падарункамі ў аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Дабрачынную акцыю назвалі «Мы разам!».

Цэнтральную скульптуру на месцы будучага мемарыяла ўстанавілі ў Чавускім раёне

Памятны знак каля ракі Проня, непадалёк ад вёскі Дрануха прысвечаны падзеям часоў Вялікай Айчыннай вайны і ўсім загінуўшым у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.