«Скрутак памяці» - 15-метровае друкаванае палатно, якое ўключае амаль 60 сямейных гісторый работнікаў Магілёўскага рэгіянальнага інфармацыйнага цэнтра. Франтавікі, партызаны, дзеці вайны, вязні… Кожнае імя і прозвішча суправаджае кароткае апісанне жыццёвага і баявога шляху, пералік узнагарод. Гэты праект натхніў магіляўчан не толькі даведацца нязведаныя старонкі гераічнага мінулага сваёй сям'і, але і прайсці са скруткам на парадзе ў Дзень Перамогі.