RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Ірына Раінчык правяла прыём грамадзян у Слаўгарадзе (відэа)

Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык правяла прыём грамадзян у Слаўгарадзе. На гэты раз жыхары прыйшлі не з асабістымі пытаннямі, а з грамадскімі прапановамі - унесці дапаўненні ў заканадаўчыя акты адносна пенсіённага забеспячэння, кампенсацыю расходаў пры ўстаноўцы электраацяплення ў малых населеных пунктах, а таксама ўзнімалі праблемы добраўпарадкавання знакавых месцаў.

Прамую тэлефонную лінію 21 ліпеня правядзе першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні

Прамую тэлефонную лінію 21 ліпеня з 14.00 да 16.00 правядзе першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Віктар Віктаравіч Пад'ялоўскі.

Званкі будуць прымацца па тэлефоне ў Магілёве: 8 (0222) 29 90 02.

Магілёўская кампанія «Дамачай» пашырае геаграфію экспартных паставак

Пастаянная праца па пашырэнні асартыментнай лінейкі прадукцыі, якая пастаўляецца за мяжу, перааснашчэнне вытворчасці абсталяваннем для павышэння якасці і арыентацыя на задавальненне спецыфічных запытаў кожнага рынку — вось тры экспартныя кіты, на якіх трымаецца і паспяхова функцыянуе ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай».

Геаграфія экспарту сёння выглядае так: Германія, Узбекістан, Арменія, Азербайджан, Туркменістан, Казахстан і, вядома ж, Расія. Кампанія пашырае пастаўкі прадукцыі па напрамках: Рэспубліка Комі, Паўднёва-Сахалінск, Уладзівасток і Хабараўск.

Унікальны праект: як у Чэрыкаве ідзе рэканструкцыя маста праз раку Сож

У Чэрыкаве дастаткова знакавых месцаў, якія адрозніваюць яго ад усіх астатніх куткоў Беларусі.

Рэспубліканскі семінар-нарада адбыўся на базе Глускага лясгаса

Рэспубліканскі семінар-нарада пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Драгуна адбыўся на базе Глускага лясгаса.

У Быхаве прайшоў адкрыты чэмпіянат РБ па радыёкіраваных авіямадэлях

На тэрыторыі былога ваеннага аэрадрома прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па радыёкіраваных авіямадэлях - копіях і паўкопіям.

У Касцюковіцкім раёне ў гонар 160-годдзя храма адбыўся хрэсны ход

У нядзелю па благаславенні арцыбіскупа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія адбыўся хрэсны ход, прысвечаны 160-гадоваму юбілею храма ў гонар абраза Божай Маці Казанскай у вёсцы Прусіна Касцюковіцкага раёна. Драўляны храм пабудаваны ў 1863 годзе.

Знойдзены магчымы след згубленых мошчаў Георгія Каніскага (відэа)

Выпадковая знаходка ў расійскім горадзе Арол можа праліць святло на месца пахавання свяціцеля Георгія Каніскага. Гаворка ідзе аб надмагільнай пліце Магілёўскага арцыбіскупа Яўсевія. Святар быў пахаваны ў Спаса-Праабражэнскім храме Магілёва побач з Георгіем Каніскім. Цяпер пліту вярнулі ў Магілёў, а ў Расіі пачалі вялікую пошукавую працу.