IV фестываль мастацтваў беларусаў свету праходзіць з 19 па 24 верасня ў сталіцы. У рамках праграмы 23 верасня прадугледжаны выезд творчых дэлегацый беларусаў замежжа ва ўсе рэгіёны рэспублікі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
Фестываль праводзіцца раз на тры гады. Яго мэта - прэзентацыя дасягненняў краіны і падтрымка творчых праектаў беларусаў замежжа, актывізацыя культурных сувязей з беларускай дыяспарай. Да ўдзелу запрошаны творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці, асобныя выканаўцы, мастакі, скульптары, дызайнеры, майстры народных промыслаў, фотамастакі, фатографы, празаікі, паэты з ліку беларусаў замежжа - каля 250 чалавек.
На Магілёўшчыне ўдзельнікаў фестывалю гасцінна сустрэне Клічаўская зямля. Для іх у дзіцячай школе мастацтваў горада будзе арганізавана інтэрактыўная экскурсія. А таксама творчая праграма – этнаспатканне «Патанцуем, пачастуем» з удзелам узорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка» і Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля народнай музыкі і песні «Жытніца» ДШМ Клічава, майстар-класы рэгіянальных традыцыйных рамёстваў. Потым беларусы замежжа наведаюць раённы Дом культуры, дзе прымуць удзел у канцэрце.
Далей госці рэгіёну адправяцца да мемарыяла спаленых вёсак Вязень і Сялец, дзе ім будзе прадстаўлена тэатралізаваная кампазіцыя. А таксама наведаюць мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Усакіна». Завершыцца праграма рэканструкцыяй падзей Вялікай Айчыннай вайны «Прарыў блакады «Адлер» і абедам ля «партызанскага вогнішча».
Юлія Таранава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва