RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Зернесушыльныя комплексы пачалі працаваць у кругласутачным рэжыме (відэа)

У Беларусі намалочана больш за 1 млн тон збожжа каласавых культур. Пры сярэдняй ураджайнасці больш за 35 цэнтнераў з гектара. З улікам рапсу - гэтая лічба будзе вышэй. З-за дажджлівага надвор'я аграрыі не працуюць у поўную сілу. Зернесушыльныя комплексы перайшлі на кругласутачны рэжым працы. Аграрыі запэўніваюць: ураджай не сапсуецца. Тое, што падмачылі дажджы, дасушаць на зернесушылках.

У Мінпрацы нагадалі аб дзеяннях, калі бальнічны спатрэбіўся да або падчас водпуску

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нагадалі, што рабіць, калі бальнічны спатрэбіўся ў перыяд або да наступлення працоўнага водпуску. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале Мінпрацы.

Выбраны старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»

Канферэнцыя абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» адбылася сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме пры ўдзеле старшыні партыі Алега Раманава. У яе рабоце прынялі ўдзел 134 дэлегаты, прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, сродкаў масавай інфармацыі, грамадскіх аб'яднанняў вобласці.

У Магілёве пачалі ачыстку Святога возера (відэа)

Праблема забруджвання так званага «Святога возера» дзесяцігоддзямі турбавала Магілёў. Але зараз аптымальнае рашэнне знойдзена. Распрацавалі праект і пры фінансавай падтрымцы аблвыканкама пачалі ачыстку самага праблемнага вадаёма горада.

Удзельнікам і гасцям II Гульняў краін СНД у Магілёве прапануюць цікавыя турмаршруты для знаёмства з вобласцю

Для гасцей і ўдзельнікаў II Гульняў краін СНД у Магілёве падрыхтавалі насычаныя і цікавыя турыстычныя маршруты, падчас якіх можна будзе не толькі пазнаёміцца з багатай гісторыяй краю, але і атрымаць асалоду ад яго прыгажосці. Пра гэта распавяла дырэктар ДКУП «Магілёўаблтурыст» Алена Карпенка.

Школьны базар арганізуюць у Магілёве з 1 жніўня (відэа)

Зборы ў школу ў актыўнай фазе. Каб бацькам было прасцей знайсці поўны набор прыладдзя для дзіцяці ў адным месцы, з 1-га па 31-га жніўня ў Магілёве арганізуюць традыцыйны школьны базар. Ён размесціцца каля парка атракцыёнаў на праспекце Пушкіна.

Раённае свята «Ільінскі кірмаш – 2023» пройдзе 5 жніўня ў Касцюковіцкім раёне

Раённае свята «Ільінскі кірмаш – 2023» пройдзе 5 жніўня ў аграгарадку Новыя Самацевічы Касцюковіцкага раёна. Аб паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

У Бабруйску на тэрыторыі скейт-парку адбудуцца BMX спаборніцтвы

29 ліпеня ў Бабруйску (Прыбярэзенскі бульвар, 27) на тэрыторыі скейт-парку адбудуцца BMX спаборніцтвы – рэгіянальны адборачны этап міжнароднай прэміі вулічнай культуры і спорту KARDO, цэнтрам увагі якога стануць спаборніцтвы і майстар-клас па алімпійскай дысцыпліне BMX-фрыстайл сярод фристайл.

Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічваюцца з 1 жніўня

Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічваюцца з 1 жніўня, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.