RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці дапамогу пацыентам з COVID-19 аказвае 5 міжраённых цэнтраў

У Магілёўскай вобласці дапамогу пацыентам з COVID-19 аказвае 5 міжраённых цэнтраў. Пра гэта расказала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Ляховіч.

Рэканструкцыя моста праз Бярэзіну пачнецца сёлета ў Бабруйску

У межах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі» на 2021‑2025 гады ў Бабруйску ў 2021 годзе пачынаецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта «Мост праз р. Бярэзіна на км 230,961 аўтамабільнай дарогі Р-43 мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка)–Крычаў–Бабруйск–Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85)», паведамляе прадпрыемства «Магілёўаўтадар».

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці выйгралі ўзнагароды на Кубку Беларусі па самба

У РЦАП «Стайкі» пад Мінскам адбыўся Кубак Беларусі па самба. У турніры ўдзельнічалі наймацнейшыя майстры гэтага віду спорту сярод мужчын і сярод жанчын.

Футбалісты бабруйскай «Белшыны» заваявала пуцёўку ў вышэйшую лігу

21 лістапада «Белшына» на сваім полі разграміла ФК «Ліда» з лікам 5:1. Другое месца ў турнірнай табліцы дазволіла клубу з берагоў Бярэзіны заваяваць запаветную пуцёўку ў вышэйшую лігу.

Магілёўскі«Днепр», саступіўшы гомельскаму «Лакаматыву» з лікам 0:1, страціў шанцы на ТОП-3.

Бальніцы ў Слаўгарадзе, Краснаполлі і Дрыбіне вяртаюцца да аказання планавай дапамогі

Цэнтральныя раённыя бальніцы Краснаполля, Дрыбіна і Слаўгарада вяртаюцца да аказання планавай дапамогі з сённяшняга дня. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

Выпуск 19.11.2021

Беларуская

У Магілёве 23–24 лістапада адбудзецца беларуска-расійскі моладзевы форум «PROдвижение»

У Магілёве 23–24 лістапада адбудзецца беларуска-расійскі моладзевы форум «PROдвижение». Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».

У Магілёве стартавалі Сіманаўскія чытанні

У Магілёве стартавалі Сіманаўскія чытанні, розныя конкурсы, экскурсіі і акцыі пройдуць як у анлайн, так і ў афлайн-фармаце. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме.