Траса-дублер вул. Якубоўскага - Загарадная шаша: у Магілёве прыступілі да будаўніцтва трэцяй чаргі. Дарожныя будаўнікі вядуць працы адначасова з другой чаргой - яе плануюць завяршыць да верасня.
Як адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3 Аляксандр Абламейка, трэцяя чарга трасы будзе абгінаць лясны масіў ад пасёлка Гарадшчына і выходзіць на вуліцу Грунвальдскую. Як і першыя два ўчасткі, пуцеправод будзе «апрануты» ў асфальтабетон з добраўпарадкаваннем: новым тратуарам, веладарожкамі і асвятленнем. Таксама ўздоўж трасы ўсталююць шумаахоўныя экраны.
Акрамя таго, у рамках будаўніцтва трэцяй чаргі, плануецца стварэнне новай дарогі ў пасёлак Ямніцкі. Працягласцю каля кіламетра ад развязкі з першага дублёра яна будзе праходзіць уздоўж чыгункі без заходу ў жылую забудову.
Будаўніцтва трэцяй чаргі трасы-дублера плануюць завяршыць у жніўні 2024 года. Паводле слоў Аляксандра Абламейкі, гэта дасць магчымасць значна разгрузіць транспартныя патокі з мікрараёна Казіміраўка, з вуліц Мінскай шашы, Якубоўскага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00