RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Рэгіянальны форум мясцовага самакіравання праходзіць на Магілёўшчыне (відэа)

На працягу трох дзён удзельнікі І Рэгіянальнага форуму «Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: Ініцыятыва. Адзінства. Дзеянне. Вынік» будуць абмяркоўваць актуальныя пытанні развіцця мясцовага самакіравання, абмяняюцца паспяховым досведам.

У абласным цэнтры пачалося адключэнне ацяплення ў жылфондзе

На Магілёўшчыне пачалося адключэнне ацяплення ў жылфондзе. У абласным цэнтры адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Маггарвыканкама Аляксандр Студнёў.
 

Прадстаўнік Магілёўскай вобласці стаў сярэбраным прызёрам міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе

У Ніжагародскай вобласці (Расія) прайшлі Усерасійскі спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе «Турнір памяці заснавальніка спартыўнай барацьбы ў г. Бор А.І. Серабракова». У спаборніцтвах прыняла ўдзел маладзёжная зборная Беларусі.
 

Беларуская моладзь прыме ўдзел у міжнароднай акцыі «Дыктант Перамогі»

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрасіў юнакоў і дзяўчат прыняць удзел у міжнароднай асветна-патрыятычнай акцыі «Дыктант Перамогі», паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.

У Магілёўскай вобласці раннімі яравымі засеялі ўжо чвэрць ад запланаваных плошчаў

27 тысяч гектараў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур са 117 тысяч пасеялі ў рэгіёне на раніцу ўчарашняга дня. Экватар перасягнулі Асіповіцкі, Глускі і Чэрыкаўскі раёны. У структуры вясновай сяўбы ячмень займае 46 працэнтаў, зернебабовыя - 26, авёс - 17 і 11 працэнтаў - пшаніца.

Лукашэнка падпісаў указ аб кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі 2023 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ нумар 109 «Аб кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Працоўныя пенсіі з 1 мая павялічацца ў сярэднім на 5%

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ нумар 107 «Аб павышэнні пенсій». Аб гэтым  паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Акцыя «Стужка памяці» прайшла на мемарыяльным комплексе ў Борках (відэа)

Да рэспубліканскага праекта «30 дзён да Перамогі» далучыліся ў Магілёўскай вобласці. Моладзь Кіраўска і прадстаўнікі абласной ветэранскай арганізацыі правялі на мемарыяльным комплексе памяці спаленых вёсак у Борках сумесную акцыю «Стужка памяці».

Выпуск 14.04.2023

Беларуская

Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій, у ходзе якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу