RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёве людзей з інваліднасцю запрашаюць на сустрэчу па пытаннях працаўладкавання

Інфармацыйна-кансультацыйная сустрэча «Пераадольваем перашкоды разам» пройдзе 13 красавіка ў Магілёве. На ёй будуць разгледжаны пытанні працаўладкавання людзей з інваліднасцю і адбудзецца прафесійнае кансультаванне гэтай катэгорыі грамадзян, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.

У Магілёўскай вобласці, якая найбольш пацярпела ад леташняй стыхіі, ужо прыступілі да лесааднаўлення

У паўднёвых раёнах ужо высаджана 130 гектараў. У 2023-м у рэгіёне маюць намер пасадзіць 35 мільёнаў дрэў на плошчы 4,8 тысячы гектараў. Асноўны масіў работ прыпадзе на вясну: у гэты перыяд на 4 тысячах гектараў з'явіцца 25 мільёнаў новых дрэў. Палова з гэтых плошчаў - бураломныя лесасекі . Для таго каб забяспечыць патрэбнасць у лесанасенным матэрыяле, у рэгіёне ёсць усё: свая перапрацоўка, спецыялізаваны цэнтр для вырошчвання сеянцаў з закрытай каранёвай сістэмай.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб змяненні назвы Дня Дзяржаўных герба і флага Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 105, якім карэкціруецца ўказ ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прыняты дадатковыя меры па арганізацыі ў Беларусі сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 101 «Аб арганізацыі сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі», накіраваны на забеспячэнне функцыянавання сістэмы доўгачасовага захоўвання і пахавання такіх адходаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Вясновая пасяўная кампанія ідзе на Магілёўшчыне (відэа)

Усе сельскія раёны прыступілі да сяўбы. У рэгіёне трэба засеяць раннімі яравымі збожжавымі і зернебабовымі культурамі 117 тысяч гектараў. Пакуль толькі пачатак: на раніцу 12 красавіка засеялі толькі 6% ад неабходнага. У камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама каментуюць, што аграрыі на пасяўной павінны ўкласціся ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

Выпуск 07.04.2023

Беларуская

Меркаванне: міралюбівая палітыка нашай дзяржавы застаецца нязменнай

Штогадовае Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу заўсёды прыцягвала вялікую ўвагу, бо ў выступленні закранаюцца важнейшыя аспекты жыцця нашай краіны, вызначаецца яе далейшае ўсебаковае развіццё, якое, безумоўна, цікавіць кожнага беларуса.

Лясгасы Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць 1,5 тысячы тон бярозавага соку

У сезон нарыхтоўкі бярозавага соку ўключылася Магілёўская вобласць. Паўднёвыя лясгасы - Бабруйскі, Асіповіцкі і Глускі - прыступілі да яго збору ў канцы сакавіка, масавая ж нарыхтоўка ў рэгіёне пачалася ў першых чыслах красавіка. Плануецца, што сёлета лясгасы Магілёўскай вобласці нарыхтуюць 1,5 тысячы тон соку.

З 1 мая пенсіянерам прадаставяць скідку на праезд у электрычках

Штогод у перыяд сезонных сельгасработ, з 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на скідку 50 працэнтаў ад кошту праезду ў паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана ўказам «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў», паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.