RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Праект «Пазнай Магілёў»: таблічкі з QR-кодамі дапамогуць даведацца пра гісторыю горада

Новы турыстычны праект «Пазнай Магілёў» рэалізуюць у абласным цэнтры. Пра гэта распавёў галоўны рэдактар гарадской газеты «Веснік Магілёва» Юрый Пракапенка.

Фестываль «Александрыя збірае сяброў» стартуе ўжо заўтра. Да свята амаль усё гатова!

Народныя гулянні, вялікая маладзёжная праграма і шмат гасцей. У Александрыі апошняя падрыхтоўка да святкавання Купалля.

У лясгасах Магілёўскай вобласці працягваецца нарыхтоўка ветравальнай драўніны

Работнікі лясной гаспадаркі працягваюць ліквідаваць наступствы майскага шквальнага ветру, у выніку якога ўтварылася нямала ветравальна-бураломных лесасек. Асабліва шмат работы ў спецыялістаў лесагаспадарак на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, куды накіраваны брыгады леснікоў з суседніх рэгіёнаў краіны. За паўтара месяца на Магілёўшчыне такім чынам нарыхтавана ўжо больш за 700 тыс. куб. м лесу.

Магілёўская абласная бібліятэка праводзіць конкурс сярод людзей з інваліднасцю па зроку

Да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа Магілёўская абласная бібліятэка ім. У.І. Леніна праводзіць конкурс «Зямлі вялікай галасы» сярод людзей з інваліднасцю па зроку на лепшае чытанне твораў класікаў беларускай літаратуры. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Магілёўскага гарвыканкама.

Сумесная адукацыйная праграма: БДСГА і сельскагаспадарчы прафесійна-тэхнічны каледж КНР

Паміж УА «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія» і Хэйлунцзянскім сельскагаспадарчым прафесійна-тэхнічным каледжам (КНР) адбылося падпісанне Дагавора аб рэалізацыі сумеснай адукацыйнай праграмы па падрыхтоўцы спецыялістаў на I і II ступенях атрымання вышэйшай адукацыі ў фармаце 3+3.

Юлія Кірпічэнка: Важна, каб моладзь прыняла эстафету памяці і патрыятызму ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення і ветэранаў

Жыхары Магілёўшчыны абмяркоўваюць выступленне Прэзідэнта Беларусі на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці краіны.

Старшыня Магілёўскай абласной кантрольнай камісіі ГА «БРСМ» Юлія Кірпічэнка:

Конкурс інвестыцыйных праектаў малога прадпрымальніцтва праводзіцца ў Магілёўскай вобласці

Мэта конкурсу – аказанне дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе прадастаўлення субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі і субсідый для кампенсацыі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды.

Форум моладзі Магілёўскай і Бранскай абласцей 8-10 ліпеня пройдзе на Магілёўшчыне

Форум моладзі Магілёўскай і Бранскай абласцей 8-10 ліпеня пройдзе на Магілёўшчыне. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання, маладзёжных грамадскіх арганізацый, Маладзёжных парламентаў, студэнцкая і працуючая моладзь Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Свята ў Александрыі: як арганізаваны паркоўкі і рух транспарту

Вялікая парковачная зона ў Александрыі падчас свята па традыцыі размесціцца на полі. Для зручнасці гасцей «Купалля» будзе арганізавана работа грамадскага транспарту, які даставіць ад паркоўкі да святочнага поля. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Дарагонька.