RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Магілёўская вобласць завяршае падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона

У Магілёўскай вобласці завяршаецца падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. Пашпарты гатоўнасці атрымала больш за 95% спажыўцоў цеплавой энергіі.

Падведзены вынікі перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь апублікаваў статыстычны бюлетэнь па выніках перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года.

Выпуск 11.09.2020

Беларуская

Прамую лінію правядзе 19 верасня старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Глаз

Старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ціханавіч Глаз правядзе 19 верасня прамую тэлефонную лінію.

У Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (0222) 31-00-97.

 

Народны ансамбль з Горацкага раёна перамог на міжнародным форуме фальклору

Уладальнікамі адразу трох дыпломаў фестывалю фальклору і рамёстваў «Смаленскі ражок» сталі артысткі з беларускай вёскі. Выканаўцаў аўтэнтычных песень з ансамбля «Паршынскія зоры» прызналі пераможцамі ў намінацыях: «Найлепшы фальклорны ансамбль», «Народныя спевы» і «Рэканструкцыя абраду».

У Кіраўскім раёне адбыўся абласны семінар-вучоба па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў пераходны перыяд на зімова-стойлавае ўтрыманне

На базе ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца адбыўся абласны семінар-вучоба, на якім было разгледжана пытанне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў пераходны перыяд на зімова-стойлавае ўтрыманне грамадскага статка.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Капітальны рамонт Мсціслаўскай раённай паліклінікі падыходзіць да завяршэння

Капітальны рамонт Мсціслаўскай раённай паліклінікі падыходзіць да завяршэння. На аб’екце працуе 7 будаўнічых арганізацый з розных рэгіёнаў вобласці.

Больш за 20 дакументаў аб супрацоўніцтве падпісалі ўдзельнікі інвестыцыйнага форуму ў Магілёўскім раёне

Больш за 20 дакументаў аб супрацоўніцтве падпісалі сёння ўдзельнікі II раённага інвестыцыйнага форуму «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей». Мерапрыемства праходзіць сёння ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскага раёна.