Прадстаўнікі Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» правялі акцыю «Цяпер я – у першым класе». Мерапрыемства адбылося ў Магілёўскім абласным тэатры лялек, куды былі запрошаны выхаванцы адзінаццаці дзіцячых сямейных дамоў з усяго рэгіёна, у якіх пражывае 13 першакласнікаў. Для дзяцей арганізавалі свята, якое ўключала ў сябе экскурсію па лялечным тэатры, лялечнае прадстаўленне і ўручэнне падарункаў.