Адкрыты турнір па міні-футболе сярод дзяцей, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, пройдзе 30 лістапада ў Круглым Магілёўскай вобласці, паведаміў старшыня Круглянскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Алег Уладыка.
У гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» 22 лістапада прайшоў арганізаваны камітэтам «Магілёўаблмаёмасць» аўкцыён па продажы змешчаных ва ўласнасці Магілёўскай вобласці 21 303 акцый, або 23,9%, ААТ «Вольт».
Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 28 лістапада. У гэты дзень кожны, хто жадае, зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў.
У Кіеве завяршыўся міжнародны конкурс прыгажосці «Міс Свету Plus Size». Па яго выніках тытул віцэ-міс быў прысуджаны Наталлі Калеснікавай з Беларусі. Першае месца падзялілі прадстаўніцы Бразіліі і Сурынама. У конкурсе таксама ўдзельнічалі яшчэ дзве беларускі – Інга Уліцкая і Вікторыя Клявец.
Вынікам года для дырэктара ТАА Маглеспрамантаж» стала самая ганаровая перамога – у нацыянальным конкурсе «Найлепшы прадпрымальнік – 2019». Павел Кавалёў перамог на рэспубліканскім этапе ў намінацыі «Паспяховы старт» сярод прадпрымальнікаў Магілёўшчыны. Да гэтага было прызнанне «Найлепшым па прафесіі» ў Мсціслаўскім раёне. Потым – перамога ў конкурсе бізнес-ідэй у мясцовым цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва.
Завяршыліся матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі. «Белшына» ў выязным матчы перамагла сталічны клуб НФК з лікам 2:1. У бабруйчан адзначыліся Раман Салімаў і Юрый Паўлюкавец.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём «За выратаванае жыццё» сяржанта міліцыі Антона Сямякіна з Дрыбінскага раёна, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Парагрып, адэнавірусная і каранавірусная інфекцыі ўжо актыўныя. Але захворванне імі пакуль на неэпідэмічным узроўні, адзначаюць медыкі. Спецыялісты не выключаюць, што на грып людзі ўжо хварэюць.