На пазачарговым пасяджэнні сесіі Горацкага раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам кіраўніка дэпутацкага корпуса Максіма Патапенкі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка раёна Мікалая Арлёнка.
Другі год запар у Чавусах праходзіць біятлонны турнір на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Дынары Смольскай, і славутая беларуская спартсменка не прапускае магчымасці адкрыць яго ва ўрачыстай абстаноўцы.
Выстава па выніках пленэру «Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў» адкрылася ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. На палотнах намаляваны знакавыя месцы горада і падзеі, звязаныя з гісторыяй Магілёва. Гэта стала сапраўдным падарункам абласному цэнтру да Дня горада.
Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі памяці і славы» ідзе маршрутам вызвалення Беларусі. Так, гэтымі днямі моладзь Саюзнай дзяржавы пабывала на мемарыяле «Лудчыцкая вышыня» ў Быхаўскім раёне.
На Дзень Незалежнасці ў Магілёве падрыхтавана насычаная святочная праграма. Месцам прыцягнення гараджан і гасцей абласнога цэнтра стануць як галоўныя пляцоўкі горада, так і тэрыторыі ў мікрараёнах.
У шэрагу рэгіёнаў Беларусі з 1 ліпеня пачынаецца прыём заяў на аднаразовую выплату для шматдзетных сем'яў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.