На пазачарговым пасяджэнні сесіі Горацкага раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам кіраўніка дэпутацкага корпуса Максіма Патапенкі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка раёна Мікалая Арлёнка. Яго кандыдатура была ўзгоднена 30 чэрвеня Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Распараджэннем аблвыканкама з 1 ліпеня ён прызначаны на гэтую пасаду.
Да прызначэння на пасаду старшыні Горацкага райвыканкама Мікалай Арлёнак працаваў генеральным дырэктарам РУСПП па племянной справе «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства».
— Падчас працы Мікалай Уладзіміравіч Арлёнак зарэкамендаваў сябе кампетэнтным кіраўніком, які добрасумленна адносіцца да выканання ўскладзеных на яго службовых абавязкаў, здольным прымаць канкрэтныя рашэнні і браць на сябе адказнасць. Мікалай Уладзіміравіч мае неабходны вопыт работы ў сферы сельскай гаспадаркі, і яго назначэнне на пасаду старшыні Горацкага райвыканкама будзе садзейнічаць дынамічнаму развіццю рэгіёну, - адзначыў Анатоль Ісачанка.
Кіраўнік Магілёўскай вобласці пажадаў Мікалаю Арлёнку поспехаў на кіруючай пасадзе на карысць Горацкага раёна і яго жыхароў, а таксама падзякаваў за добрасумленную работу Міхаілу Гуламу, які да гэтага часу ўзначальваў раён.
mogilevnews.by, фота gorkiv.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43