Работнікі РУП «Магілёўаблгаз» выступілі з ініцыятывай, якая можа аб'яднаць тысячы людзей па ўсім свеце. Яны запусцілі маштабны анлайн-чэлендж пад назвай #МЫ_ПАМЯЦЬ, закліканы захаваць і ўвекавечыць памяць аб гераізме і самаадданасці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Паліны Кухаравай ужо няма на гэтым свеце. Пасля Вялікай Перамогі ў роднай Беларусі яна прабыла нядоўга - выйшла замуж і пераехала ў Салехард. У адзіным у свеце горадзе, які стаіць на Палярным крузе, яна пражыла доўгае, поўнае працоўных дасягненняў жыццё.
У Магілёве завяршыўся чэмпіянат МУС па рукапашным баі. Вызначаны ўладальнікі 12 камплектаў індывідуальных узнагарод - у васьмі вагавых катэгорыях у мужчын і ў чатырох у жанчын. У агульнакамандным заліку не было роўных прадстаўнікам унутраных войскаў. Спецпадраздзяленне «Дыямент» - на другім месцы. Замыкае тройку лідараў УУС Гомельскага аблвыканкама.
Больш за 50 тэатральных пастановак ад аматарскіх калектываў - у Магілёўскай вобласці стартаваў маштабны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусi». У гэтым годзе абласны агляд-конкурс прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, аднак на сцэне — не толькі ваенныя драмы. Ёсць гісторыі пра мірнае жыццё, шчасце і дзяцінства. Конкурс адначасова праходзіць у Магілёве, Бабруйску і Чэрыкаве.
Урачыстае адкрыццё выставы «Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных мастакоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» адбудзецца ў Магілёве ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі» 28 лютага. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч сёння, 27 лютага, правёў выязны прыём грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме. Пытанне, з якім звярнуўся на прыём жыхар райцэнтра, якраз знаходзіцца ў плоскасці жыллёвых адносін.