RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Аляксандр Лукашэнка правёў частку кадравых назначэнняў у новы склад урада

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка правёў частку кадравых назначэнняў у новы склад урада.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Мікалая Снапкова - першым намеснікам прэм'ер-міністра

Игар Сергяенка: ключавой падзеяй УНС будзе зварот Прэзідэнта з пасланнем да парламента і беларускага народа

Ключавой падзеяй УНС будзе зварот Прэзідэнта з Пасланнем да парламента і беларускага народа, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў.

Распрацавана канцэпцыя мемарыяльнага знака на месцы пачатку абароны Магілёва

Першы ў гісторыі абароны Магілёва бой адбыўся 3 ліпеня 1941 гады. Але дзе менавіта? Да нядаўняга часу было невядома. Дзякуючы архіўным дакументам і пошуку на месцы зараз ведаем дакладна: абарона Магілёва пачалася за 60 кіламетраў ад горада — у Кіраўскім раёне каля ракі Вепрынка. І ўжо распрацаваны эскіз мемарыяльнага знака на вышыні ля трасы Магілёў - Бабруйск. А таксама знойдзены спонсар.

Выпуск 28.02.2025

Беларуская

Субсідыі на адкрыццё сваёй справы ў 2024 годзе атрымалі 134 беспрацоўныя жыхары Магілёўскай вобласці

Рэалізаваць мару і стаць бізнесменамі Сяргею і Анастасіі Маладзенавым таксама дапамагла дзяржаўная падтрымка. Муж і жонка адкрылі адзіную ў Краснаполлі кропку з фастфудам і гарачымі напоямі навынас. Гарачыя канверты, гамбургеры, бульбачка фры - маладзёжны фармат карыстаецца папулярнасцю ў мясцовых жыхароў, а сям'і дае нядрэнны заробак.

На рэканструкцыі трасы Р-122 на ўчастку ад Магілёва да Чавус задзейнічана 100 адзінак тэхнікі і 150 чалавек

Працягваецца рэканструкцыя трасы Р-122 на ўчастку ад Магілёва да Чавус. Аб гэтым піша тэлеграм-канал Міністэрства транспарта і камунікацый.

«Бабруйскаграмаш» пашырае супрацоўніцтва з краінамі Заходняй Афрыкі

«Бабруйскаграмаш» пашырае супрацоўніцтва з краінамі Заходняй Афрыкі. Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.

Прадстаўнік холдынгу «Бабруйскаграмаш» наведаў Рэспубліку Гана і Рэспубліку Чад у складзе дэлегацыі беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў.

У Магілёўскай вобласці будуюць шмат. Але трэба яшчэ больш

Беларусь - дзяржава для народа. Усе рашэнні павінны прымацца ў інтарэсах людзей, - заўсёды падкрэслівае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. А жыллё і яго камфортнасць займаюць сярод фактараў якасці жыцця вядучую пазіцыю. Таму - узвядзенне жылля - прыярытэтная задача ў нашай дзяржаве.