RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Акцыя «Дай лесу новае жыццё» па аднаўленні буравальна-бураломных участкаў пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 12 кастрычніка па 12 лістапада

Міністэрства лясной гаспадаркі правядзе акцыю па аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў «Дай лесу новае жыццё». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Мсціслаўская гімназія: рамонт і мадэрнізацыя

Дзяржава падтрымлівае сферу адукацыі на належным узроўні. Гімназія горада Мсціслаўля пасля мадэрнізацыі змяніла сваё аблічча: і знешні выгляд, і ўнутранае насычэнне. Будынак 1966 года абнавілі і зрабілі вучобу дзяцей і працу настаўнікаў больш камфортнымі і сучаснымі.

На Магілёўскім міжнародным марафоне чакаецца больш за пяць тысяч удзельнікаў

Прэс-канферэнцыя, прысвечаная Магілёўскаму міжнароднаму марафону, які адбудзецца ў абласным цэнтры 6 кастрычніка, прайшла ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе H2O. Спартыўнае мерапрыемства збярэ аматараў бегу на цягавітасць ужо пяты раз. Чакаецца, што ў ім прымуць удзел звыш 5 тыс. чалавек.

Прамыя тэлефонныя лініі па пытанні дзяржаўнай падтрымкі сем'яў з дзецьмі пройдуць 7 і 17 кастрычніка

Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па пытанні дзяржаўнай падтрымкі сем'яў з дзецьмі.

Выпуск 27.09.2024

Беларуская

Клімавіцкі раён актыўна рыхтуецца да фестывалю хлебаробаў «Дажынкі-2024»

Горад Клімавічы і раён актыўна рыхтуюцца да абласнога фестывалю хлебаробаў «Дажынкі». Да сустрэчы вялікай колькасці гасцей рыхтуюцца як арганізацыі, так і простыя грамадзяне. Наводзяць парадак каля сваіх дамоў, у парках, на ўзбярэжжы вадаёмаў. Ну, а самая маштабная будоўля ў цэнтры горада - на галоўнай пляцоўцы абласнога кірмашу.

Выпуск 20.09.2024

Беларуская

«Мост пакаленняў» зладзілі ў Магілёве для маладых і людзей «сярэбранага» ўзросту

Дзень сталага чалавека адзначаецца на пачатку кастрычніка ў Беларусі. З гэтай нагоды цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва наладзіў тэматычнае мерапрыемства. «Мост пакаленняў» — свята, дзе актывісты «сярэбранага» ўзросту разам з моладдзю развейвалі ўзроставыя міфы і стэрэатыпы.

Мадэрнізацыя вытворчасці на Магілёўскім мясакамбінаце, як форма барацьбы супраць санкцый

На Магілёўскім мясакамбінаце сітуацыю з еўрапейскімі санкцыямі абярнулі сабе на карысць. Хутка зарыентаваліся ў абставінах, выйшлі на аптымістычныя паказчыкі і зрабілі значны вытворчы рывок. Як вынік - атрымалі прэмію ўрада ў галіне якасці. Гавораць - гэта як зорка Мішлен для рэстаратара. І спыняцца не плануюць.