RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Гістарычны ўрок прайшоў у Барсукоўскай бібліятэцы Клімавіцкага раёна

«Мая Радзіма - Белая Русь» - так называўся гістарычны ўрок, які прайшоў у Барсукоўскай бібліятэцы. Правяла яго для навучэнцаў мясцовай школы бібліятэкар Валянціна Буракова.

Пераходзячы ад адной «станцыі» да іншай, хлопцы падарожнічалі па краіне, даведваліся яе гісторыю, адказвалі на пытанні.

Да чэмпіянату свету па пляжным футболе рыхтуюцца трое кіроўчан

Мужчынская нацыянальная зборная па пляжным футболе пачала падрыхтоўку да чэмпіянату свету. У складзе зборнай трое прадстаўнікоў з Кіраўска.

Амбулаторыя ў Бялынкавічах Касцюковіцкага раёна абслугоўвае больш за 600 чалавек (відэа)

У Магілёўскай вобласці завершаны рамонтныя работы на 348 аб'ектах аховы здароўя. У тым ліку, адрамантаваны 240 ФАПаў і 92 амбулаторыі ўрачоў агульнай практыкі. Да канца года, плануецца завяршыць работы яшчэ на трох аб'ектах - участковых бальніцах. Сёлета рамонт зрабілі ў амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна. Кіруе ёй малады доктар Раман Антанюк.

Жыхаркі Магілёўскай вобласці ў ліку ўзнагароджаных Ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 снежня падпісаў указ нумар 387 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці прыняла ўдзел у семінары-практыкуме для асоб з кадравага рэестра

Выязны семінар-практыкум для асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на пасады, уключаныя ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы, прайшоў 13 снежня ў Мінскай вобласці. Дэлегацыя Магілёўскай вобласці прыняла ў ім удзел на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Русланам Страхарам.

Марафон навагодніх свят вобласці стартуе 15 снежня ў Магілёве

Марафон навагодніх свят вобласці стартуе 15 снежня ў Магілёве!

Канцэрт салістаў вакалу Магілёўскай абласной філармоніі адбудзецца ў Магілёве 23 снежня

Канцэртная праграма «Класіка раманса» салістаў студыі вакалу Магілёўскай абласной філармоніі адбудзецца 23 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Леанід Мартынюк: поспех любога прадпрыемства залежыць ад дабрабыту яго супрацоўнікаў

Поспех любога прадпрыемства залежыць ад дабрабыту ягоных супрацоўнікаў. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час наведвання ААТ «Магатэкс» у Магілёве.

Вырабіць навагоднія ёлачныя ўпрыгожванні запрашае музей Масленікава

Магілёўскі абласны музей ім. П.У. Масленікава запрашае маленькіх магіляўчан і іх бацькоў на «Музейныя сустрэчы па выхадных». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.