Мужчынская нацыянальная зборная па пляжным футболе пачала падрыхтоўку да чэмпіянату свету. У складзе зборнай трое прадстаўнікоў з Кіраўска.
Апошні сёлета навучальна-трэніровачны збор наша пляжнафутбольная дружына праводзіць у крытым манежы ў Санкт-Пецярбургу, дзе ўжо не раз трэніравалася ў зімовых умовах. Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера зборнай Нікаласа Альварада да галоўнага старту сезона рыхтуюцца 14 гульцоў. Сярод іх - трое кіроўчан, якія выступаюць у нацыянальным чэмпіянаце за чатырохразовых чэмпіёнаў Беларусі магілёўскі ПФК «ЦАР», які сёлета пацвердзіў званне чэмпіёна краіны, а таксама стаў уладальнікам Кубка. Гэта Вадзім Бокач, Юрый Пятроўскі і Арцемій Дрозд.
Збор працягнецца да 20 снежня. Акрамя запланаваных двухразовых штодзённых трэніровак беларускія пляжнікі згуляюць кантрольныя матчы з некалькімі найлепшымі расійскімі клубамі.
У фінальны турнір чэмпіянату свету беларусы прабіліся трэці раз запар. 12-ы мундыяль пройдзе з 15 па 25 лютага ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. На групавым этапе нашай зборнай будуць супрацьстаяць каманды Калумбіі, Сенегала і Японіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 09:13
Ягор Шарамкоў заваяваў срэбра ў вольных практыкаваннях на этапе Кубка выкліку ў Парыжы
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ