Пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў 25 сакавіка старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. У ходзе работы разгледжаны пытанні аб вылучэнні кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу і аб скліканні пасяджэння аблсавета па выбарах дэлегатаў УНС ад мясцовых Саветаў дэпутатаў. Большасцю галасоў падтрымана рашэнне вылучыць у кандыдаты восем чалавек. Таксама была зацверджана дата паседжання, яно адбудзецца 10 красавіка.