Тэлерадыёкампанія «Магілёў» разам з аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду і пры падтрымцы абласных уладаў рыхтуецца да дабрачыннага тэлемарафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Нагадаем, тэлемарафон запланаваны на 15 снежня, але карэспандэнты ўжо зараз знаёмяць тэлегледачоў з дзецьмі, якім неабходна дапамога. На гэты раз яны наведалі Валерыя Жуковіча з вёскі Стары Востраў Клічаўскага раёна.