Прадпрыемства па вытворчасці пральнага парашку і бытавой хіміі «СОНЦА» стваралася ў 2010 годзе беларускімі і замежнымі інвестарамі як імпартазамяшчальнае з укладаннем ужо на пачатковым этапе звыш 30 мільёнаў долараў у развіццё. Калі ў 2012 годзе ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць фабрыку наведваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, ён звярнуў увагу кіраўніцтва: праект павінен прыносіць карысць краіне. За дзесяць з лішнім гадоў вытворчасць вырасла да горадаўтваральнага прадпрыемства і сур'ёзнага прамысловага гульца, які пастаўляе за год больш за 25 тысяч тон прадукцыі на ўнутраны рынак і больш за 115 тысяч тон на экспарт.