RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Багатырскія коні: на Мсціслаўшчыне разводзяць чыстакроўных рускіх племянных цяжкавозаў (відэа)

У вёсцы Лютня Мсціслаўскага раёна амаль 9 дзясяткаў гадоў разводзяць чыстакроўных цяжкавозаў, вядомых сваёй моцай далёка за межамі Беларусі. Цяпер канеферма, якая мае дачыненне да селекцыйна-гібрыднага цэнтра «Віхура» перажывае адраджэнне. А прыгожых і магутных коней жадаюць займець сабе гаспадаркі не толькі Беларусі.

Мінабароны: у Магілёўскай вобласці пачалося камандна-штабное вучэнне з войскамі тэраабароны

Камандна-штабное вучэнне з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў Магілёўскага, Асіповіцкага і Чавускага раёнаў Магілёўскай вобласці пачалося 22 верасня. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Аляксандр Лукашэнка: мірыцца з сітуацыяй у жывёлагадоўлі нельга, трэба дзейнічаць

Мірыцца з існуючай сітуацыяй у жывёлагадоўлі нельга, трэба дзейнічаць, павышаць адказнасць кадраў за вынікі і ўзмацняць дысцыпліну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці жывёлагадоўлі

«Міжнародны Магілёўскі марафон» 1 кастрычніка збярэ аматараў бегу

Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Міжнародны Магілёўскі марафон» адбудуцца 1 кастрычніка ў абласным цэнтры. Традыцыйна гэта мерапрыемства мае адну з галоўных мэт - папулярызацыю і развіццё масавага спорту і здаровага ладу жыцця. Удзельнікам на выбар будуць прапанаваны 3 дыстанцыі: 4км, 10км, 42км195м.

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя па ахове працы ў Магілёве (відэа)

У Магілёве праходзіць рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя па ахове працы. Мерапрыемства арганізоўвае Рэспубліканскі цэнтр аховы працы і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Вытворчая бяспека - тая тэма, якая ніколі не губляе сваёй актуальнасці.

Магілёўшчына прыняла эстафету «Кубка чысціні Беларусі»

Сёння ў Любужскім лесапарку эстафету нацыянальнага чэмпіянату «Кубак чысціні Беларусі» прыняла Магілёўская вобласць. Удзел у гульні прынялі каля 20 валанцёрскіх каманд «Добрае сэрца» па 3 чалавекі. Пра гэта расказалі ў абкаме БРСМ.

Бізнес-дэлегацыя Прыдняпроўскага краю наведала Курскую вобласць

Бізнэс-дэлегацыя Магілёўскай вобласці ў мінулы аўторак наведала Курскую вобласць і сустрэлася з прадстаўнікамі прамысловых прадпрыемстваў і гандлёвых арганізацый, а таксама выканаўчай улады рэгіёна.

Да Дня пажылога чалавека ТЦСАН Кастрычніцкага раёна Магілёва арганізаваў медабследаванне для сваіх падапечных

Акцыю ЗЛЖ напярэдадні Дня пажылога чалавека для сваіх падапечных арганізавалі спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ўстановы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Магілёва» сумесна з установай аховы здароўя «Магілёўская паліклініка № 6».

Леанід Мартынюк: пры працы са зваротамі грамадзян не бывае важных ці няважных пытанняў

Пры рабоце са зваротамі грамадзян не бывае важных або няважных пытанняў. Такой думкай у час асабістага прыёму грамадзян у Магілёўскім гарвыканкаме падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.