RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Выпуск 11.08.2023

Беларуская

Лён-даўгунец у Магілёўскай вобласці выцераблены на 76% плошчаў

Працэс цераблення лёну-даўгунцу завершаны ў Магілёўскай вобласці на 76% плошчаў, што складае 5,6 тыс. га. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Інтэрактывы, лакацыі і актыўнасці чакаюць гасцей «Вытокаў» у Касцюковічах

Спартыўна-культурны фестываль «Вытокi. Крок ды Алiмпу» у бліжэйшыя выходныя, 18-19 жніўня, прымаюць Касцюковічы. Рабочую нараду па правядзенні спартыўна-культурнага фестывалю сабраў 15 жніўня намеснік старшыні Магаблвыканкама Валерый Малашка.

Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будуць праведзены электронныя кірмашы вакансій, у ходзе якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальна

Чатыры новыя дзіцячыя пляцоўкі з'явіліся ў Крычаўскім раёне ў 2023 годзе (відэа)

14 дзіцячых пляцовак зрабілі за апошнія тры гады ў Крычаўскім раёне, сёлета - 4 новыя пляцоўкі. Гэта адзін з праектаў развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўшчыны, які гаворыць аб увазе ўладаў да добрага адпачынку і бяспечных гульняў, асабліва падчас летніх канікулаў.

Камбайны з паўднёвых раёнаў Магілёўшчыны адправіліся на поўнач вобласці на дапамогу хлебаробам

Гаспадаркі паўднёвых раёнаў вобласці накіравалі збожжаўборачныя камбайны на дапамогу паўночным раёнам. Паводле інфармацыі аблсельгасхарча - Асіповіцкі, Глускі, Кіраўскі, Клічаўскі раёны падыходзяць да завяршальнай стадыі жніва збожжавых і зернебабовых культур. У іх скошана і абмалочана больш як 80% плошчаў.

У Магілёўскай вобласці павялічылася колькасць ваенна-патрыятычных турмаршрутаў

У Магілёўскай вобласці павялічылася колькасць ваенна-патрыятычных і гістарычных турысцка-экскурсійных маршрутаў. У іх таксама знайшлі адлюстраванне новыя ўстаноўленыя факты генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Аляксандр Краевіч: Магілёўскай вобласці ўдалося немагчымае - тут мы, па сутнасці, правялі маленькі чэмпіянат свету

Магілёўскай вобласці ўдалося немагчымае - тут мы, па сутнасці, правялі маленькі чэмпіянат свету - па арганізацыі, уражаннях, узроўню ўдзельнікаў. Такое меркаванне выказаў галоўны суддзя спаборніцтваў па караце, першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі каратэ Аляксандр Краевіч пасля цырымоніі закрыцця спаборніцтваў у рамках ІІ Гульняў краін СНД.

Сродкі па праграме «Сямейны капітал» датэрмінова выкарыстоўвалі больш за 73 тыс. заяўнікаў

У Беларусі больш за 73 тыс. заяўнікаў датэрмінова выкарыстоўвалі сродкі па праграме «Сямейны капітал» для шматдзетных сем'яў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
 

Варэнне, настойкі і тарты з агурка – у Шклове смачна і хрустка прайшоў «Дзень агурка»

Агуркі маласольныя і бочковыя, варэнне, настойкі і тарты з агурка, агурочныя падворкі, нават фотазона, дзе рамка для фотасесій упрыгожана хрумсткай зялёненькай гароднінай... Раённае свята «Дзень агурка – 2023» прайшло ў Шклове.