RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Знойдзены магчымы след згубленых мошчаў Георгія Каніскага (відэа)

Выпадковая знаходка ў расійскім горадзе Арол можа праліць святло на месца пахавання свяціцеля Георгія Каніскага. Гаворка ідзе аб надмагільнай пліце Магілёўскага арцыбіскупа Яўсевія. Святар быў пахаваны ў Спаса-Праабражэнскім храме Магілёва побач з Георгіем Каніскім. Цяпер пліту вярнулі ў Магілёў, а ў Расіі пачалі вялікую пошукавую працу.

У Магілёўскай вобласці рыхтуюцца да вакцынацыі супраць грыпу (відэа)

У вобласці пачалася падрыхтоўчая кампанія да імунізацыі супраць грыпу. Сама вакцынацыя пройдзе восенню. Цяпер установы аховы здароўя збіраюць інфармацыю, каб назапасіць прышчэпкі. А вось вакцынацыя супраць covid-19 не спынялася. Людзей запрашаюць на бустерную дозу, каб падтрымаць і ўзмацніць імунітэт да гэтага віруса.

Падарунак усяму раёну: у Слаўгарадзе адкрылі новы будынак РАНС

Новы будынак Слаўгарадскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адчынілі 18 ліпеня ў раённым цэнтры. Гэты аб'ект - падарунак для жыхароў горада і раёна напярэдадні 170-годдзя пажарнай службы Рэспублікі Беларусь.
 

У Магілёве фонду Талая перадалі манеты для помніка ў Брэсце

Урачыстая перадача савецкіх манет у дабрачынны фонд ім. Аляксея Талая, прызначаных для выкарыстання ў стварэнні помніка «Жывая памяць удзячных пакаленняў» у г. Брэсце, адбылася сёння ў абласным цэнтры. Месцам правядзення цырымоніі стаў музей гісторыі Магілёва.

Капітальны рамонт 127 дамоў запланавана зрабіць на Магілёўшчыне за год

Цяпер гарачая пара не толькі для аграрыяў. Для камунальнікаў - у разгары сезон капітальнага рамонту. Сёлета на Магілёўшчыне павялічылі аб'ёмы бюджэтнага фінансавання на гэтыя работы, а значыць — рамонтаў будзе больш. Запланавана аднавіць 127 дамоў па вобласці.

Гастранамічны фестываль «Гаспадарчы сыр» адбудзецца 22 ліпеня ў Слаўгарадзе

На фестывальнай плошчы каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разгорнуцца тэматычныя падворкі, канцэрты, кірмаш майстроў народнай творчасці Магілёўскай вобласці і іншых рэгіёнаў краіны «Творчая мазаіка роднага краю».

Азнаёміцца з разнастайнасцю візуальных эксперыментаў запрашае музей Масленікава

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на выставу «Беларусь. XXI стагоддзе». Пра гэта паведамляецца ва ўстанове культуры.