RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Школы Магілёўскай вобласці рыхтуюцца да новага навучальнага года (відэа)

У Магілёўскай вобласці больш за 300 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Усе яны зараз актыўна рыхтуюцца да новага навучальнага года. Некаторыя рамантуюць будынкі, замяняюць старыя вокны. 33 школы капітальна рамантуюць. У сюжэце ТРК «Магілёў» - школа ў аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна.

Курс на станоўчыя ўражанні і сяброўства: дзеці з Украіны аздаровяцца ў Магілёўскай вобласці

Дзеці з сем'яў бежанцаў з Украіны, якія зараз жывуць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, пройдуць аздараўленне ў летнім лагеры «Зара» ў Чавускім раёне. Перад тым як адправіцца ў лагер, хлопцы наведалі смачную і цікавую экскурсію на вытворчасць ААТ «Булкава-кандытарская кампанія «Дамачай».

ВНУ Беларусі пачалі прыём дакументаў ад абітурыентаў

Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі 17 ліпеня пачалі прыём дакументаў ад абітурыентаў.

«Славянскі базар» - магчымасць іншых паглядзець і сябе паказаць, лічаць майстрыхі з Магілёўскай вобласці

З Дома рамёстваў аграгарадка Кароўчына Дрыбінскага раёна прыехалі на «Славянскі базар» майстрыхі Жанна Жорава і Галіна Хальцова. Прайсці міма іх палаткі, якая раскінулася на плошчы Свабоды, і не затрымаць погляд нерэальна. Колькі ж тут прыгажосці з нашага беларускага золата - саломкі! Хітрасплеценыя рогі багацця, раскошныя абручы для тых, хто ведае толк у модзе, трывалыя кошыкі, хупавыя кветкі, лёгкія, здаецца вось-вось зазвіняць, званочкі…

У ААТ «Александрыйскае» прыбіраюць азімы ячмень

У Александрыі, на малой радзіме Прэзідэнта, да азімага ячменю, пад які адведзена 640 гектараў, адносіны асаблівая. І аддача, адпаведна, добрая.

Гатоўнасць сельгасарганізацый Магілёўскай вобласці да ўборкі ўраджаю і ход нарыхтоўкі травяных кармоў абмеркавалі на абласным семінары-вучобе

Гатоўнасць сельгасарганізацый вобласці да ўборкі ўраджаю, ход нарыхтоўкі травяных кармоў і правядзенне меліярацыйных мерапрыемстваў сёння абмяркоўваюць на абласным семінары-вучобе, які праходзіць у Магілёўскім і Шклоўскім раёнах.

Камбайнер ААТ «Александрыйскае»: «Убраць збожжа аператыўна і да адзінага каласка - вось наша агульная мэта»

Героі сённяшняга дня - сельскія працаўнікі, якія з раніцы і да вечара працуюць у полі і не толькі, каб убраць і захаваць вырашчаны ўраджай хутка, якасна і без страт. Яны разумеюць, што на іх плячах ляжыць вялікая адказнасць - харчовая бяспека не толькі раёна, але і краіны ў цэлым. Дзякуючы іх нястомнай працы на нашых сталах ёсць галоўны прадукт - хлеб.

Ратавальнікі праводзяць акцыю «Вакацыі без дыму і агню» ў Клімавіцкім раёне

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з дзецьмі і падлеткамі ў сферы бяспекі жыццядзейнасці ў Клімавіцкім раёне праводзіцца акцыя «Вакацыі без дыму і агню».

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама наведаў бабруйскія прадпрыемствы

З працоўным візітам 13 ліпеня ў Бабруйску пабываў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Губернатар наведаў буйныя прамысловыя прадпрыемствы горада, дзе азнаёміўся з вытворчасцю і абмеркаваў з кіраўніцтвам праблемныя пытанні і працоўныя моманты.

Прадпрыемству ў Кіраўскім раёне выдзелены сродкі на будаўніцтва новага МТК

Каля вёскі Пацава Слабада Кіраўскага раёна ўжо чакаюць сваёй гадзіны будматэрыялы, набытыя загадзя для будаўніцтва новага малочнатаварнага комплексу на 600 галоў. Пра гэта распавёў дырэктар ААТ «Кіраўскі райаграпрамтэхзаб» Лявонцій Кушавараў. Целачкі, якімі будуць запаўняць новы аб'ект, падрастаюць па-суседству, у рабоце і арачнік для цялят. Ашчадны гаспадар першапачаткова бачыў праект больш сціплым, аднак у выніку прынята іншае рашэнне і 500 тысяч рублёў ужо выдзелены на будаўніцтва.