RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Развіццё аграрнай галіны паўднёвага ўсходу Магілёўшчыны разгледжана на абласным семінары-нарадзе ў Чавусах

Значныя арыенціры вытворчай дзейнасці ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці былі ўстаноўлены на абласным семінары-нарадзе, які быў праведзены старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам 21 жніўня ў Чавусах.

Першыя крокі ў прафесіі: у Магілёве пачалі працу маладыя медыкі

Першае месца працы, новы калектыў - напэўна, кожны памятае, як адчуваў сябе тады, як нерваваўся і перажываў. Цяпер такі ж шлях праходзяць маладыя спецыялісты ў розных сферах. На свае першыя працоўныя месцы прыходзяць настаўнікі, выхавальнікі, эканамісты і бухгалтары. І, вядома ж, надзеўшы белыя халаты, на працу выходзяць медыкі.

У новым навучальным годзе ў школы Магілёва прыйдзе больш за 41 тыс. навучэнцаў

У новым навучальным годзе ў школы Магілёва прыйдзе больш за 41 тыс. навучэнцаў. Пра гэта падчас пасяджэння Магілёўскага гарвыканкама паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама Ірына Рыбакова.

Нацбанк з 20 жніўня дазволіў разлікі наяўнымі паміж юрыдычнымі асобамі і ІП пры аплаце некаторых паслуг

Нацыянальны банк з 20 жніўня дазволіў разлікі наяўнымі паміж юрыдычнымі асобамі і ІП пры аплаце некаторых паслуг. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка ад 17 жніўня 2022 года № 306, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Астанкі чырвонаармейцаў перапахавалі у Чавускім раёне

Цырымонія перапахавання астанкаў загінулых на чавускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны чырвонаармейцаў, знойдзеных падчас беларуска-расійскай пошукавай экспедыцыі, прайшла 18 жніўня на брацкім пахаванні ў вёсцы Самулкі.

Зборная Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца ў камандным заліку на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы

На Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ў Мінску завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. У ім прынялі ўдзел наймацнейшыя беларускія спартсмены, а таксама лёгкаатлеты з Расіі і іншых краін. Было разыграна 46 камплектаў узнагарод – па 23 у мужчын і жанчын.

Прадстаўнікі дзелавых колаў Магілёўскай вобласці ў складзе беларускай дэлегацыі наведалі Рэспубліку Хакасія

Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Кійко з мэтай актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін наведала Рэспубліку Хакасія (Расійская Федэрацыя).

Міністэрства аховы здароўя вызначыла захворванні, якія вызваляюць школьнікаў ад вывучэння асобных прадметаў

У Беларусі вызначаны пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад асобных вучэбных прадметаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Адкрыты чэмпіянат па варкаўце пройдзе ў Магілёве 20 жніўня

Адкрыты чэмпіянат па варкаўце пройдзе ў Магілёве 20 жніўня. Яго ўдзельнікамі стануць маладыя спартсмены, як прафесіяналы, так і аматары. Пра гэта карэспандэнту расказаў адзін з арганізатараў спаборніцтваў Антон Пракапенка.