RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Аляксандр Лукашэнка: Магілёўская вобласць павінна выходзіць на больш высокі ўзровень развіцця

Магілёўская вобласць павінна выходзіць на больш высокі ўзровень развіцця. Пра гэта Прэзідэнт заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што нехта іншы на месцы цяперашняга губернатара мог бы сказаць, што знаходзіцца на пасадзе ўсяго паўгода.

У ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код» прадстаўнікі Магілёўшчыны

Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця Дня моладзі на «Славянскім базары» ў Віцебску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код».

Віншуючы з заслужанымі ўзнагародамі, міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў пажадаў усім добрага настрою і новых сяброў.

Магілёўскія навукоўцы распрацоўваюць імпартазамяшчальныя навінкі для харчовай прамысловасці

Ствараць сучасныя прарыўныя тэхналогіі і ўкараняць іх у вытворчасць – такую задачу паставіў перад беларускімі навукоўцамі Прэзідэнт на пасяджэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук у студзені. Ва ўмовах знешняга санкцыйнага ціску неабходна па максімуме выкарыстаць айчынныя рэсурсы і інавацыйны патэнцыял. У Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій, які рыхтуе спецыялістаў для харчовай прамысловасці, не першы год займаюцца распрацоўкамі ўнікальнай прадукцыі на аснове прарошчанага збожжа. Прафесары, дактаранты і аспіранты робяць стаўку на здаровы лад жыцця і паспяхова манетызуюць навуковую дзейнасць у гэтым перспектыўным кірунку.

Колькасць зваротаў грамадзян у Магілёўскай вобласці знізілася за І паўгоддзе

У Магілёўскай вобласці за першае паўгоддзе бягучага года знізілася колькасць зваротаў грамадзян. Аб гэтым заявіла начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Іна Філіпава падчас абласной семінара-нарады.

«Назад змаглі выбрацца толькі 13 дэсантнікаў». Якія героі загінулі на крычаўскай зямлі падчас ВАВ?

Барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў на крычаўскай зямлі з'яўляецца яскравым прыкладам мужнасці і гераізму савецкіх людзей, іх бязмежнай адданасці Радзіме. Абарона на рацэ Сож мела асаблівае значэнне падчас Смаленскай бітвы, у выніку якой быў сарваны гітлераўскі план па вокамгненным захопе Масквы. Савецкія воіны мужна ваявалі на крычаўскай зямлі.

Пачынаецца завяршальны этап уступнай кампаніі для залічэння ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі (відэа)

18 ліпеня пачынаецца завяршальны этап уступнай кампаніі – прыём дакументаў для залічэння ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі. Абітурыенты Магілёўскай вобласці вынікам 100 балаў ужо забяспечылі сабе месца на бюджэце.

Цэх па вытворчасці сухіх кармоў адкрылі на базе сельгаспрадпрыемства Магілёўскага раёна

Цэх па вытворчасці сухіх кармоў адкрылі ў Магілёўскім раёне. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірына Чындо.

«Уладар сяла», авіяшоу, горад майстроў – топ-5 падзей свята ў Александрыі па версіі «Знаменкі»

Аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна ў выходныя ператварыўся ў сапраўдны горад – яркі, шумны, вясёлы. На беразе Дняпра зноў спявала і танцавала свята «Купалле». Журналісты прагуляліся па самых цікавых лакацыях фестывалю і гатовы пра іх расказаць.