У Слаўгарадзе на некалькі дзён абмяжуюць рух транспарту. Такое рашэнне звязана з правядзеннем у раённым цэнтры абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022», паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
З 7.00 14 кастрычніка ў Слаўгарадзе будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў у некалькіх месцах горада. Абмежаванне руху закране вул. Кастрычніцкую ад вул. Ленінскай да вул. Чапаева, вул. Луначарскага ад вуліцы Ленінскай да вул. Камсамольскай, вул. К. Маркса ад вул. Кастрычніцкай да зав. 1-га К. Маркса. На некалькі дзён зменіцца арганізацыя руху і на зав. Калгасным ад вул. Кастрычніцкай да вул. Школьнай.
Акрамя гэтага, будзе забаронена паркоўка транспартных сродкаў па вуліцах Ленінскай і К. Маркса. Транзітны аб’езд арганізуюць па зав. 2-м К. Маркса і вул. Калгаснай.
Абмежаванне руху ў раённым цэнтры працягнецца да 10.00 16 кастрычніка.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі просяць кіроўцаў загадзя выбіраць маршрут руху і ўлічваць часовыя абмежаванні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.10.2025 - 12:15
04.10.2025 - 11:30
04.10.2025 - 11:13
Крычаў - сталіца «Дажынак-2025»: як горад змяніўся да свята працаўнікоў сяла (відэа)
01.10.2025 - 07:45
Аляксандр Эйдус — імя з савецкага медальёна: пошукавікі «Віккру» шукаюць родных лейтэнанта (відэа)
23.09.2025 - 13:10