Сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з прадстаўніцамі грамадскай арганізацыі «Магілёўскай абласной асацыяцыі малалетніх вязняў фашысцкай няволі» адбылася напярэдадні Дня жанчын у музеі імя П. В. Масленікава. Губернатар у вольнай абстаноўцы пагутарыў з удзельнікамі сустрэчы, у кожнай з якіх было што расказаць аб перажытых гадах. Анатоль Ісачанка павіншаваў прысутных жанчын з надыходзячым святам і ўручыў кветкі і падарункі. Супрацоўнікі музея арганізавалі для гасцей экскурсію па экспазіцыйных залах установы культуры.