Рэкардсмен Еўропы і свету па паралімпійскім плаванні, матывацыйны спікер і прадпрымальнік, бацька чацвярых дзяцей Аляксей Талай сёння сустрэўся са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Мерапрыемства, якое прайшло ў актавай зале ВНУ, пачалося з матывацыйнага відэа, галоўным героем якога выступіў госць. Міні-фільм апавядае пра тое, што дапамагае Талаю ісці наперад і дамагацца поспеху, як не здавацца пад ціскам абставінаў і праблем.