RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2022 годзе абраны горад Орша

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2022 годзе абраны горад Орша. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, якое прайшло ў Бялынічах.

За ганаровы статус сёлета змагаліся горад Кобрын Брэсцкай вобласці, МазырГомельскай, Іўе і Навагрудак Гродзенскай, Мсціслаў Магілёўскай вобласці.

Сход абласнога бацькоўскага актыву «Актыўнае і бяспечнае лета!» адбудзецца 21 мая ў Магілёве

Сход абласнога бацькоўскага актыву «Актыўнае і бяспечнае лета!» адбудзецца 21 мая ў Магілёве. Асноўнай пляцоўкай мерапрыемства стане Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі. У рэжыме анлайн да працы падключацца студыі ў рэгіёнах і ўстановах адукацыі.

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў наведаў Бабруйск

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў у межах Адзінага дня інфармавання правёў сустрэчу з працоўнымі калектывамі медыяхолдынга «Бабруйскае жыццё», раённай газеты «Трыбуна працы», друкарні імя А. Т. Непагодзіна, кіраўніцтвам Бабруйскага філіяла ААТ «Магілёўсаюздрук» і магазінаў ААТ «Белкніга».

Асоба кіраўніка шмат у чым вызначае выніковасць працы калектыву – Леанід Мартынюк

Выніковасць працы любога калектыву шмат у чым залежыць ад кіруючага складу арганізацыі і непасрэдна асобы самога кіраўніка. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта–інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас сустрэчы з калектывам філіяла «Белдзяржстраха» па Магілёўскай вобласці.

Студэнцкія атрады працуюць на аб’ектах і ў арганізацыях Магілёўскай вобласці

Студэнцкія атрады працуюць на аб’ектах і ў арганізацыях Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў сталі лаўрэатамі Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Песні, апаленыя вайной»

У Мінску прайшоў II Міжнародны фестываль-конкурс «Песні, апаленыя вайной», арганізатарам якога выступіў факультэт эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

У Магілёўскай вобласці сертыфікаты аб вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі плануюць выдаваць з 24 мая

Магілёўская вобласць цэнтралізавана атрымала сертыфікаты аб вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. Форма дакумента адзіная і зацверджаная Міністэрствам аховы здароўя РБ.