Падчас акцыі «Зробім утульнай малую радзіму» ў прамысловай зоне Магілёва высадзілі 2,3 тыс хуткарослых саджанцаў. Новыя дрэвы з’явіліся ў свабоднай эканамічнай зоне ў раёне вузла № 4, дзе яны стануць абаронай ад негатыўнага ўздзеяння прадпрыемстваў.
Падчас акцыі «Зробім утульнай малую радзіму» ў прамысловай зоне Магілёва высадзілі 2,3 тыс хуткарослых саджанцаў. Новыя дрэвы з’явіліся ў свабоднай эканамічнай зоне ў раёне вузла № 4, дзе яны стануць абаронай ад негатыўнага ўздзеяння прадпрыемстваў.
Конкурс прафесійнага майстэрства сярод кіроўцаў смеццявозаў прайшоў у Магілёве на аўтадроме абласнога «ДТСААФ» 11 кастрычніка. Ён сабраў работнікаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з усяго рэгіёна.
У Магілёўскім абласным лячэбна-дыягнастычным цэнтры пасля мадэрнізацыі адкрылі рэгістратуру.
Горацкі раён далучыўся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «У славу агульнай перамогі», прымеркаванай да святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выязное пасяджэнне калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей адбылося 10 кастрычніка ў Мсціславе.
10 падзяк Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія спартыўныя дасягненні на чэмпіянатах і першынствах свету і Еўропы ў 2019 годзе ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў спартсменам і трэнерам Магілёўшчыны намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка.
Традыцыйны «Магілёўскі Мэбелаін марафон» праходзіць у абласным цэнтры 6 кастрычніка.
Юбілей гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова сабраў студэнтаў, ветэранаў і знакамітых выпускнікоў. У рамках свята адбыліся сустрэчы, флэшмоб і ўшанавання работнікаў гістарычнай адукацыі.
У Магілёве 4 кастрычніка прадоўжыўся Пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Дэлегацыі пісьменнікаў наведалі прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К. П. Арлоўскага.
Больш за 70 майстроў слова з Беларусі і Расіі сабраў у Магілёве пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.