Мужчынскія зборныя Беларусі і Расіі па гандболе рыхтуюцца ў магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» да Суперсерыі. Ужо заўтра, 1 лістапада, тут пройдзе таварыскі матч паміж дзвюма зборнымі. Пачатак гульні а 17.00.
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці фестывалю «Залаты шлягер – 2023».
Круглы стол па тэме развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці прайшоў сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У Магілёве стартаваў Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер». Ён працягнецца па 29 кастрычніка. Яго праграма традыцыйна будзе разнастайнай і насычанай.
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка прыняў сёння ўдзел у прэзентацыі праграмы запаўнення медыцынскай дакументацыі Voice2Med. Паказ і абмеркаванне пілотнага праекта адбыліся ў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы.