RU BY EN 中文
Twitter Instagram

культура Subscribe to RSS - культура

02.06.2025 - 09:45

У Клімавічах узнагародзілі пераможцаў ХХIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».

29.05.2025 - 14:58

У суботу, 31 мая, чацвёрты раз у Клічаве правядуць рэгіянальны фестываль традыцыйных культур малых гарадоў «Кліч над Вольсай». У яркім святочным мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі творчых калектываў Магілёўскай, Мінскай і Гомельскіх абласцей, а таксама Дарагабужскага і Шумяцкага раёнаў Расіі.

Галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы Клічаўскага райвыканкама Алена Мачэкіна расказала:

27.05.2025 - 14:48

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. А. Р. Раманава аб'явіў конкурс на стварэнне лагатыпа (знака) Музея Славы Магілёўшчыны ў Буйнічах. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па мастацка-творчай дзейнасці ўстановы культуры Яўген Белавусаў.

«Конкурс з'яўляецца адкрытым і дыстанцыйным, таму ў кожнага ёсць магчымасць праявіць сябе і стварыць унікальны лагатып новага знакавага аб'екта Магілёўскай вобласці, стаўшы часткай вялікай каманды па стварэнню музея», - падкрэсліў Яўген Белавусаў.

21.05.2025 - 10:17

Тыдзень турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі пройдзе з 23 па 29 мая ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.

Педагогаў і навучэнцаў чакаюць цікавыя мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё турысцка-краязнаўчай дзейнасці, выхаванне грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцей і павагі да багатай гісторыі і культуры беларускага народа.

20.05.2025 - 15:24

У Беларусі стартаваў прыём заявак на міжнародны кінафестываль «Лістапад». Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку прыёму заявак для ўдзелу ў кінафестывалі, расказала начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга.

Ірына Дрыга адзначыла, што з сённяшняга дня жадаючыя прыняць удзел у фестывалі могуць падаваць заяўкі і чакаць запаветнага адказу. Падаваць звякі можна да 1 верасня. У мінулым годзе на ўдзел у кінафестывалі паступіла больш за 3,4 тыс. заявак са 124 краін.

20.05.2025 - 12:04

Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе 5 ліпеня. Пра гэта паведамілі на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята, якое прайшло ў Доме ўрада.

15.05.2025 - 12:12

«Не згасае памяці свечка». Работы фатографа Ірыны Савасінай прадстаўлены ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. На гэтых фатаграфіях, першыя з якіх былі зроблены яшчэ ў 1978-м годзе, нашы землякі - ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

15.05.2025 - 09:18

Стартуе прыём заявак на ўдзел у міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2025». Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

У бягучым годзе ХХVIII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2025» пройдзе ў Магілёве і Магілёўскай вобласці з 24 па 26 верасня.

14.05.2025 - 10:18

Канцэрт «Мы разам» пройдзе 18 мая на сцэне Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

12.05.2025 - 12:54

Магілёўскі абласны драматычны тэатр у гэтым сезоне здзіўляе прэм'ерамі. 14 і 28 мая на малой сцэне пакажуць новую пастаноўку Міхаіла Лашыцкага «Выгляд на мора з шафы». Сюжэт рэтра-камедыі па п'есе Ганны Слуцкі і Валянціна Горлава «Кахай мяне, як я цябе!» рэжысёр-пастаноўшчык не раскрывае, пакідаючы месца для інтрыгі.

07.05.2025 - 14:56

У Мінску прайшоў фінал рэспубліканскага вакальнага конкурсу сярод ветэранаў «Песні Перамогі». Творчае спаборніцтва праводзіцца раз на два гады і збірае сотні ўдзельнікаў з усёй краіны. Арганізатары — Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з Палацам культуры ветэранаў.

«Песні Перамогі» — гэта перш за ўсё магчымасць творчага развіцця былых работнікаў прадпрыемстваў і актыўных прадстаўнікоў працоўных калектываў. Дарэчы, заявак на сёлетні конкурс паступіла каля 180 — гэта індывідуальныя выканаўцы ад 60 гадоў.

24.04.2025 - 14:51

Мультымедыйная выстаўка «Рухавыя палотны: Вінцэнт Ван Гог» пачне работу ў Мастацкім музеі імя П.В. Масленікава з 26 красавіка. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

«Мультымедыйны фармат дазволіць аказацца акружанымі палотнамі Ван Гога, якія ажываюць прама на вачах, - падзяліліся суразмоўцы. - Выстава пагрузіць наведвальнікаў у творчую эпоху вялікага жывапісца, а таксама прыцягне ўвагу да найважнейшых дэталяў карцін, іх непаўторнага стылю, каларыту і жывапіснай тэхніцы».

24.04.2025 - 12:00

На гала-канцэрце «Песня года Беларусі» лепшага спевака краіны аб'явіла старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч. Пераможцам стаў спявак і кампазітар, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Аляхно.

23.04.2025 - 14:33

Усё бліжэй да нас пераможны май і святкаванне 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Горад М актыўна рыхтуецца! Якой будзе святочная праграма ў Магілёве — мы даведаліся ў рэжысёра гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу Дзмітрыя Азаранкі.

23.04.2025 - 10:42

Займальную экскурсію «Свет тэатра лялек» правядзе Магілёўскі абласны тэатр лялек 26 красавіка.

«Госці пазнаёмяць з гісторыяй тэатра, сакрэтамі стварэння спектакляў, відамі і сістэмамі тэатральных лялек, - распавялі ва ўстанове культуры. - Акрамя таго ўсе жадаючыя паўдзельнічаюць у майстар-класе па лялькаваджэнню».

21.04.2025 - 09:40

Магілёўскі абласны драматычны тэатр і Уладзімірскі абласны акадэмічны тэатр драмы заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культурнага абмену і развіцця тэатральнага мастацтва.

18.04.2025 - 11:19

Кінатэатры Магілёўшчыны далучыліся да Рэспубліканскай акцыі «Гэта павінен бачыць кожны беларус». На базе Магілёўскага кінатэатра «Радзіма» прайшоў галоўны сеанс вобласці дылогіі аб генацыдзе беларускага народа. Глядач убачыў фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» выпушчаныя на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

17.04.2025 - 12:44

Два спектаклі прадставіў на Магілёўскай сцэне ў рамках абменных гастроляў Арлоўскі тэатр лялек. Расійскі калектыў прывёз яркія пастаноўкі аб важных жыццёвых уроках. Пра тое, як прайшлі гастролі тэатра Расіі, і якія эмоцыі выклікала сустрэча з ім у гледачоў - у сюжэце ТРК «Магілёў».

15.04.2025 - 10:11

У Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна рэалізуецца сумесны адукацыйны праект, накіраваны на вывучэнне культуры і традыцый Кітая. Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы сумесна з настаўнікам па кітайскай мове Юліяй Маслянковай рыхтуюць займальныя мерапрыемствы, якія наведваюць не толькі дзеці, але і іх бацькі.

15.04.2025 - 09:50

Студэнты і выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава сталі ўдзельнікамі адукацыйна-творчага праекта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Маладзёжны музычны мост».