Новыя збожжаўборачныя камбайны папоўняць машынна-трактарны парк гаспадарак Мсціслаўскага раёна. 11 адзінак тэхнікі будуць набыты за сродкі абласнога бюджэту. Іх накіруюць у сельгасарганізацыі, дзе патрабуецца абнаўленне аўтапарка сельгастэхнікі. Яшчэ два камбайны за ўласныя сродкі ў лізінг да ўборачнай кампаніі набыло ААТ «Кастрычнік».
- Прыйшоў час абнаўляць машынна-трактарны парк, тым больш нагрузка на камбайны ў нас вялікая. Новыя збожжаўборачныя камбайны проста неабходны да жніва. Сёлета ў нас трэба ўбраць 28 тысяч гектараў, гэта пшаніца, трыцікале, азімы ячмень і іншыя. Умовы надвор'я няпростыя: амаль два месяцы не было ападкаў, зараз ідуць дажджы. Але нават у такіх умовах павінны максімальна сканцэнтраваць сілы, каб атрымаць добры ўраджай. Да ўборкі збожжавых прыступім прыкладна праз дзён дзесяць, далей - па меры паспявання, - адзначыў першы намеснік старшыні Мсціслаўскага райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Маслакоў. - Новая тэхніка набываецца за сродкі абласнога бюджэту. Гэта важкая дапамога для раёна.
Дарэчы, два новыя збожжаўборачныя камбайны айчыннай вытворчасці ўжо прыбылі на машынныя двары ААТ «Мазалаўскае» і ААТ «Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб».
У цэлым з сельгасарганізацыях Магілёўскай вобласці трэба ўбраць 340 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых культур, у тым ліку 26,8 тысячы - азімага ячменю. Акрамя таго, 5,8 тысячы - грэчкі, 1,8 тысячы - проса, 58,2 тысячы - рапсу. Пад ураджай-2024 плануецца пасеяць азімых збожжавых культур на зерне на 245 тысячах гектараў (111 працэнтаў да ўзроўню 2022-га). Плошчу азімага ячменю намечана павялічыць да 50 тысяч гектараў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі