22 і 23 ліпеня Горкі прымуць эстафету рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу». Ён праводзіцца ў нашай краіне другім разам.
Фестываль сёлета прымаюць шэсць гарадоў Беларусі. Старт быў дадзены ў Рэчыцы 20 і 21 мая. Затым свята прайшло ў Навагрудку (17‑18 чэрвеня). Пасля Горак фестываль адправіцца ў Полацк (12‑13 жніўня) і Капыль (26–27 жніўня).
«Вытокі. Крок да Алімпу» накіраваны на знаёмства жыхароў і гасцей краіны з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі. Галоўная мэта праекта – раскрыццё патэнцыялу кожнага рэгіёна праз спорт, культуру, навуку і адукацыю.
Арганізатары фестывалю – Нацыянальны алімпійскі камітэт, Федэрацыя прафсаюзаў, ТАА «АртХаас» і ТАА «БелБрэндАўдыт».
Уваход на ўсе мерапрыемствы – бясплатны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва