RU BY EN 中文
Twitter Instagram

2783 базу захоўвання і ўтылізацыі бранятанкавай маёмасці ў Магілёўскім раёне пераймянуюць у ордэна Чырвонай Зоркі

2783 базу захоўвання і ўтылізацыі бранятанкавай маёмасці ў Магілёўскім раёне з 31 ліпеня афіцыйна пераймянуюць у ордэна Чырвонай Зоркі. Адпаведны загад падпісаны міністрам абароны Рэспублікі Беларусь.

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі, адбудзецца каля помніка танку ІС-3, размешчанага на тэрыторыі в/ч 63615. Тут плануецца правесці рытуал перадачы ордэна Чырвонай Зоркі асабоваму складу вайсковай часці з удзелам міністра абароны генерал-маёра Віктара Хрэніна.

В/ч 63615 лічыцца правапераемніцай 105 ордэна Чырвонай Зоркі склада бранятанкавай маёмасці, які быў створаны ў 1941 годзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ён дыслакаваўся ў Рослаўлі Смаленскай вобласці, Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці, Смаленску, у Віцебскай і Мінскай абласцях і інш. Прымаў непасрэдны ўдзел у аперацыі «Баграціён», падчас якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля склад перадыслакавалі ў Мінск, далей – у наваколле горада Вілейка Мінскай вобласці. Падчас вызвалення Літвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ён знаходзіўся ў Вільні, затым – у Коўне.

З 13 студзеня па 25 красавіка 1945 года 105 франтавы склад удзельнічаў у наступальнай аперацыі па вызваленні тэрыторыі Усходняй Прусіі, дзе былі зрынутыя непрыступныя, як лічыла фашысцкае камандаванне, гарады-крэпасці Кёнігсберг і Пілау. Менавіта за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецкімі захопнікамі пры авалоданні горадам і крэпасцю Пілау і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 мая 1945 года 105 франтавы склад бранятанкавай маёмасці быў узнагароджаны ордэнам «Чырвоная Зорка».

У 1949 годзе кропкай размяшчэння і пунктам пастаяннай дыслакацыі склада становіцца горад Клецк Мінскай вобласці. 1 верасня 1994-га ён быў расфарміраваны, а на базе і фондах утварылі адасоблены аддзел захоўвання –вайсковую часць 63615-2, якая ўваходзіць у склад в/ч 63615 (2783 цэнтральнай базы бранятанкавай маёмасці), якая размяшчаецца ў пасёлку Галынец Магілёўскага раёна. У канцы 1996 года аддзел канчаткова расфарміравалі, а ордэн Чырвонай Зоркі перадалі ў вайсковую часць 63615 як правапераемніцу 105 ордэна Чырвонай Зоркі склада бранятанкавай маёмасці.

2783 цэнтральнай базе бранятанкавай маёмасці ў мінулым годзе споўнілася 70 гадоў. На працягу дзесяцігоддзяў вайсковая часць некалькі разоў мяняла сваю назву, зыходзячы з характару задач, якія выконвала. Была яна і цэнтральнай распарадчай базай БТІ. А з 2005 года носіць цяперашнюю назву.

Сёння тут выконваюць задачы захоўвання, перапрацоўкі, рэалізацыі бранятанкавага маёмасці. Асабісты склад в/ч займаецца распрацоўкай і стварэннем рамонтных камплектаў для браняванай тэхнікі, рамонтам выдачай маёмасці ў войскі і яго прыёмам, аказаннем тэхнічнай дапамогі пры правядзенні рамонту баявой тэхнікі, рознага абсталявання. З беларускіх балот паднімаюць рарытэтную ваенную тэхніку часоў Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з паказальных прыкладаў –адзіны на тэрыторыі нашай краіны нямецкі сярэдні танк PzKpfwIII Ausf.G, устаноўлены на Буйніцкім полі.

Яшчэ адзін рарытэт –легендарны цяжкі савецкі танк ІС («Іосіф Сталін») – 2, які першапачаткова красаваўся на пастаменце перад КПП вайсковай часці. Спецыялісты базы і 140-га рамонтнага завода вярнулі яго да жыцця. Сёння ён на хаду, жыхары нашай рэспублікі могуць часта бачыць гэты танк франтавых гадоў на парадах. А яго месца перад КПП вайсковай часці заняў не менш легендарны ІС-3.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая