Беларусы не прымаюць дыктату і імкнуцца быць гаспадарамі на ўласнай зямлі. Пра гэта сведчыць уся гісторыя беларускага народа і цярністы шлях да адзінства нацыі.
Спробы заняволіць беларусаў сустракаліся з маштабным супрацівам і партызанскім рухам. Гэтак было і ў гады польскай акупацыі тэрыторыі Заходняй Беларусь. Насельніцтва імкнулася скінуць панскае ярмо і самааддана змагалася аж да вызвалення.
Дарэчы, менавіта 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі. У гэты дзень 85 гадоў таму вынікі вызваленчага паходу Чырвонай Арміі атрымалі юрыдычнае афармленне. Дэпутаты Народнага сходу аднагалосна прынялі Дэкларацыю аб устанаўленні савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі і Дэкларацыю аб яе ўключэнні ў склад БССР.
Павел Ждановіч, навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі:
- Пасля таго як быў завершаны афіцыйны прававы этап уваходжання тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад СССР, рушылі ўслед працэсы, якія звязаныя з інтэграваннем гэтых тэрыторый у грамадска-палітычнае жыццё Савецкага Саюза, сацыяльную мадэль савецкай дзяржавы. Трэба адзначыць, што тыя станоўчыя тэндэнцыі закранулі і сацыяльную сферу, медыцыну, адукацыю, культуру. Калі ў Заходняй Беларусі быў адзін універсітэт, размешчаны ў Вільні, то ў БССР было адкрыта 5 вышэйшых навучальных устаноў, больш за 200 бібліятэк і кінаперасоўных установак.
На вызваленай тэрыторыі будаваліся новыя прамысловыя прадпрыемствы. Дзякуючы гэтаму да канца 1940 года аб'ём валавой прамысловай прадукцыі павялічыўся больш як у 2 разы. Але самае галоўнае - беларусы атрымалі запаветную свабоду і змаглі ўз'яднацца ў адзінай дзяржаве.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.01.2025 - 09:40
Пах саспелага збожжа і горкага пораху. Да 130-годдзя з дня нараджэння легендарнага Кірыла Арлоўскага
01.11.2024 - 10:57
28.10.2024 - 10:10
23.09.2024 - 16:14
Ігар Сяргеенка расказаў аб маючым адбыцца форуме па абароне гістарычнай памяці ў рамках СД
26.06.2024 - 10:05