RU BY EN 中文
Instagram

Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Прэзідыума УНС агучыў парадак дня маючага адбыцца сходу

Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу 25 лістапада агучыў яго будучы парадак дня.

Мерапрыемства арганізавана ў перыяд актыўнай падрыхтоўкі да другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, якое пройдзе 18-19 снежня. На гэтым этапе неабходна прыняць рашэнні, якія будуць вынесены на разгляд сходу, а таксама абмеркаваць шэраг арганізацыйных пытанняў, заўважыў Прэзідэнт.

«Задача Прэзідыума - падрыхтаваць змястоўную частку маючага адбыцца Усебеларускага народнага сходу. Перш за ўсё неабходна сфарміраваць парадак дня яго пасяджэння і вызначыцца з дакладчыкамі», - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Па-першае, плануецца зварот Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і парламента. У адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй штогадовыя пасланні заслухоўваюцца толькі на пляцоўцы УНС.

Па-другое, сходу трэба будзе зацвердзіць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку. Ключавыя яе палажэнні абмяркоўваліся на нядаўняй нарадзе кіраўніка дзяржавы з урадам і рабочай групай з ліку профільных спецыялістаў. «Праведзеная дыскусія дала магчымасць выслухаць альтэрнатыўныя пункты гледжання. Разумныя прапановы ўлічаны, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Як і ставілася задача, праграма накіравана на павышэнне дабрабыту і якасці жыцця людзей». Па яго даручэнні дапрацаваная праграма раздадзена дэлегатам УНС, якія на месцах павінны актыўна падключыцца да яе абмеркавання.

Па-трэцяе, Усебеларускаму народнаму сходу неабходна вырашыць кадравыя пытанні. Так, трэба будзе выбраць новага члена Прэзідыума УНС замест выбыўшага. «У нас кампактны Прэзідыум, непажадана, каб былі вакансіі», - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, на пасяджэнне Прэзідыума вынесены кадравыя прапановы вышэйшых судоў. Іх прадставяць старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч і старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала. Рашэнне па гэтых прапановах, у адпаведнасці з працэдурай, прымаецца адкрытым галасаваннем. «Калі вы іх узгодніце, то дэлегатам трэба будзе прыняць адпаведныя рашэнні - адхіліць або падтрымаць», - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка арыентаваў удзельнікаў мерапрыемства на тое, каб дакладна вызначыцца, якія пытанні падрыхтоўкі да пасяджэння УНС ужо вырашаны, а што патрабуе дадатковай увагі з боку Прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што цяперашняе пасяджэнне Прэзідыума УНС, акрамя сваіх практычных задач па падрыхтоўцы да маючага адбыцца пасяджэння УНС, мае важнае сімвалічнае значэнне. «Гэта сігнал нашаму грамадству, што наперадзе нас чакае вельмі значнае мерапрыемства, ад якога залежыць жыццё нашых людзей. І выконваць тое, што будзе прынята на УНС, гэта задача ўсіх. Гэта датычыцца ўсіх: усяго грамадства і перш за ўсё органаў улады», - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка арыентуе дэлегатаў УНС на актыўнае абмеркаванне праекта праграмы сацэканамразвіцця

 

Аляксандр Лукашэнка назваў самую вялікую небяспеку для УНС у будучым

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая