Паводле інфармацыі аб ходзе ўборкі сельскагаспадарчых культур, прадастаўленай аблсельгасхарчам на 29 кастрычніка, кукурузы ўбрана 138634 гектараў з запланаваных 152962, або 91 працэнт да плана. Поўнасцю завершана гэта работа ў Краснапольскім і Касцюковіцкім раёнах, астатнія, акрамя Чэрыкаўскага і Быхаўскага, ужо выйшлі на фінішную прамую.
На апошніх гектарах вядзецца ўборка на сілас і зялёны корм. А вось з малацьбой на зерне варта паспяшацца. І, у першую чаргу, аграрыям Шклоўскага, Слаўгарадскага і Горацкага раёнаў.
У разгары ўборка цукровых буракоў. У цэлым па вобласці накапана 386.287.000 тон. Салодкі корань убраны на 87 працэнтах плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць 380 цэнтнераў з гектара. У Шклоўскім, Мсціслаўскім і Асіповіцкім раёнах буракі ўжо звезены з палёў, а вось у быхаўчан яшчэ 17% запланаваных да ўборкі плошчаў чакаюць уборачнай тэхнікі.
Па сутнасці, завяршаецца па вобласці і ўборка агародніны. З 782 гектараў ужо ўбрана 749, або 96 працэнтаў да плана. Марудзяць толькі агароднікі Бабруйскага раёна.
У гэтыя дні ўсё больш актуальнай задачай становіцца ўздым зябліва. Паколькі азімая сяўба завершана, скончыліся і некаторыя іншыя палявыя работы, ёсць магчымасць больш тэхнікі накіраваць на ворыва. На ўчарашні дзень гэта работа выканана на 29 працэнтах запланаваных плошчаў. У лідэрах Кіраўскі і Асіповіцкі раёны. Не спяшаюцца ў Чэрыкаўскім, Глускім, Клічаўскім і Бабруйскім рэгіёнах.
І аб нарыхтоўцы кармоў. Нягледзячы на тое, што планы па нарыхтоўцы сена і сенажу за выключэннем адзінкавых раёнаў не выкананы, у цэлым па вобласці карціна ў кормавытворчасці больш радасная, чым летась. У засеках ужо ёсць 1094803 тон кармавых адзінак, або амаль 93 працэнты да плана. У пераліку на ўмоўную галаву нарыхтавана больш як 30 цэнтнераў кармавых адзінак, або на 2,3 адзінкі больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Мяркуючы па тым, што яшчэ не завершана ўборка кукурузы на сілас, гэты паказчык у бягучым годзе не ўступіць лідэрства. Безумоўна, гэты факт найперш парадуе нашых жывёлаводаў. У іх будуць усе падставы пры руплівым і рацыянальным выкарыстанні кармавых запасаў забяспечыць грамадскаму пагалоўю сытную зімоўку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.02.2025 - 13:15
Новую лінію па вытворчасці аднаразовых пялёнак запусцілі ў СЭЗ «Магілёў»
17.02.2025 - 16:18
17.02.2025 - 11:00
Жывёлагадоўля, каштоўныя пароды рыб - як развіваюцца паўднёва-ўсходнія рэгіёны Магілёўскай вобласці
17.02.2025 - 09:12