RU BY EN 中文
Instagram

Пяць новых рэзідэнтаў з'явілася ў СЭЗ «Магілёў» сёлета

Пяць новых рэзідэнтаў з'явілася ў СЭЗ «Магілёў» сёлета, паведаміў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ Павел Марыненка.

На 1 кастрычніка 2025 года ў якасці рэзідэнтаў СЭЗ «Магілёў» зарэгістравана 53 арганізацыі, з якіх 8 арганізацый з доляй дзяржавы знаходзяцца ў ведамаснай падпарадкаванасці. Вытворчую дзейнасць ажыццяўляюць 39 рэзідэнтаў, астатнія знаходзяцца ў перадінвестыцыйнай стадыі і ў стадыі будаўніцтва.

«За 9 месяцаў зарэгістравана 5 новых рэзідэнтаў з агульным аб'ёмам заяўленых інвестыцый у асноўны капітал амаль 5 млн еўра і запланаванай колькасцю работнікаў, прынятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы, - больш за 100 чалавек», - адзначыў ён.

Рэзідэнты СЭЗ без ведамаснай падпарадкаванасці экспартавалі тавараў на суму больш як $472 млн. Тэмп росту да адпаведнага перыяду 2024 года склаў 100,6 працэнта. «Сальда знешняга гандлю таварамі станоўчае і ў цэлым па СЭЗ склала больш за $320 млн, - сказаў кіраўнік адміністрацыі. - Доля экспарту на рынак ЕАЭС - крыху больш за 87%. Павялічыўся экспарт тавараў у Таджыкістан у 3,4 раза, Саудаўскую Аравію ў 2,7 раза, Кітай у 1,8 раза, Латвію ў 1,6 раза, Славакію ў 1,4 раза».

Адміністрацыя СЭЗ «Магілёў» правяла сур'ёзную працу з патэнцыйнымі інвестарамі, якія разглядаюць магчымасць рэалізаваць яшчэ 27 інвестпраектаў на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая