Абласная камісія прыняла рашэнні аб устанаўленні колькасці подпісаў грамадзян Магілёўскай вобласці ў падтрымку кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне па гэтым пытанні адбылося сёння.
Этап збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь завяршыўся 19 чэрвеня. У Магілёўскай вобласці працавалі ініцыятыўныя групы сямі магчымых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Пасля здачы падпісных лістоў у раённыя камісіі была пачата работа па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім даных.
Пасля праведзенай раённымі камісіямі працэдуры абласная камісія прыняла рашэнні аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў па Магілёўскай вобласці, якія паставілі подпісы ў падтрымку прапаноў аб вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Так, колькасць дакладных подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі склала 332 411, Віктара Бабарыкі – 10 032, Валерыя Цапкалы – 7 861, Сяргея Чарачня – 27 070, Ганны Канапацкай – 8 024, Святланы Ціханоўскай – 11 862, Андрэя Дзмітрыева – 20 229.
Як расказаў старшыня абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Берастаў, этап праверкі падпісных лістоў прайшоў даволі аператыўна і якасна. У абласную камісію скаргаў і заяў не паступала.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 14:46
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Горацкага раёна
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43