RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абласны адукацыйны праект па бясплатным навучанні асновам экспартнай дзейнасці аб’яўляе аб другім наборы слухачоў

На пляцоўцы Магілёўскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прайшоў заключны модуль адукацыйнага праекта «Школа экспарцёра», ініцыятарам якога выступіў камітэт эканомікі аблвыканкама сумесна з цэнтрам экспарту рэгіёна, які функцыянуе на базе ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».

Удзельнікам праекта былі прапанаваны да вывучэння наступныя тэмы: «Дзелавая камунікацыя ў экспартнай дзейнасці»і «Выставачна-кірмашовая дзейнасць экспарцёраў». Апошняе пытанне было асветлена дыстанцыйна з выкарыстаннем відэаканферэнц-сувязі. Пытанні выбару міжнародных выстаў, падрыхтоўкі да іх і вызначэння эфектыўных тэхнік продажаў, працы з патэнцыяльнымі заказчыкамі на выставах агучыў дырэктар «Белінтэрэкспа» Яўген Увядзенскі. Гэта прадпрыемства з’яўляецца вядучым міжнародным выставачным аператарам у Беларусі.

Выставачна-кірмашовая дзейнасць экспарцёраў становіцца сёння асабліва актуальным напрамкам з прычыны дзеяння новага інструмента падтрымкі экспарцёраў, прадугледжанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №412 ад 14 лістапада 2019 г. «Аб падтрымцы экспарту». Экспаненты міжнародных спецыялізаваных выстаў у замежных дзяржавах сёння могуць разлічваць на атрыманне кампенсацыі за кошт сродкаў бюджэту да 50% выдаткаў па ўдзеле ў названых мерапрыемствах.

Блок пытанняў па тэме «Дзелавая камунікацыя ў экспартнай дзейнасці» раскрыла бізнес-трэнер і коўч прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў, першых асоб і ТОП-менеджменту Алена Зязюля. Удзельнікі праекта метадам практычных кейсаў пазнаёміліся з крос-культурнымі камунікацыямі, асаблівасцямі падрыхтоўкі і правядзення міжнародных перагавораў. Галоўныя інсайты – крос-культурны падыход можа быць эфектыўным ў любых зносінах: ці то ўзаемаадносіны з партнёрамі па бізнесе або кіраўніком і падначаленым. Акрамя таго, Алена Зязюля падзялілася сакрэтамі прымянення эфектыўнай коўчынгавай тэхнікі падрыхтоўкі да перагавораў.

Завяршальным этапам першага набору праекта «Школа экспарцёра»стане ўрачыстае ўручэнне сертыфікатаў аб навучанні, якое пройдзе 27 сакавіка ў інкубатары малога прадпрымальніцтва ААТ«Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».

Магчыма, у большасці праектаў заканчэнне выразна вызначанае. Але для ўдзельнікаў «Школы экспарцёра»– гэта толькі пачатак. Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця ў далейшым будзе аказваць падтрымку экспарцёрам пры вядзенні знешнеэканамічнай дзейнасці. А вынікі можна будзе ўбачыць у канкрэтных лічбах статыстыкі, якія будуць сведчыць аб павелічэнні долі экспарту ў Магілёўскай вобласці.

У цяперашні час вядзецца другі набор слухачоў адукацыйнага праекта «Школа экспарцёра». Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Па дадатковую інфармацыю звяртацца па тэл: +375 44 582 28 18, 8 0222 74 61 92, e-mail: agencymogilev@ya.ru, кантактная асоба–спецыяліст па ЗЭД Драздова Іна Міхайлаўна.

ДАВЕДАЧНА:

Адукацыйны праект «Школа экспарцёра» рэалізуецца ў Магілёве з 18 лютага 2020 г. Галоўнай мэтай з’яўляецца фарміраванне ў бягучых эканамічных умовах у рэгіянальных прадстаўнікоў прадпрымальніцтва ведаў, неабходных для ажыццяўлення экспартнай дзейнасці.

У межах 11 навучальных модуляў удзельнікам, сярод якіх ёсць прадстаўнікі як буйных прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, так і малога сярэдняга сектара прадпрымальніцтва, былі прапанаваны да разгляду ключавыя пытанні, з якімі сутыкаюцца экспарцёры пры ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці: прававое і дакументацыйнае забеспячэнне, падаткі ў экспартнай дзейнасці, магчымасці анлайн-экспарту, лагістыка для экспарцёраў, маркетынг, мытнае рэгуляванне экспарту і інш.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая