Традыцыйны абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў лютым-сакавіку на Магілёўшчыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы, які з’яўляецца арганізатарам маштабнага мерапрыемства.
У конкурсе прымуць удзел аматарскія тэатральныя калектывы, студыі і тэатры мініяцюр, якія дзейнічаюць на базе ўстаноў культуры рэгіёна. Галоўная ўмова –выступленні павінны быць на беларускай мове. Ужо паступіла каля 30 заявак.
Абласное спаборніцтва пройдзе ў два туры. Найбліжэйшы агляд выступленняў канкурсантаў, якія падзеленыя на занальныя, адбудзецца 8 лютага. На базе Палаца мастацтваў горада на Бярэзіне выступяць канкурсанты з Бабруйска, Клічаўскага, Глускага, Асіповіцкага, Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў. 10 лютага творчых людзей прыме абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Сюды з’едуцца прадстаўнікі Магілёва, Шклоўскага, Круглянскага, Бялыніцкага, Дрыбінскага, Быхаўскага і Магілёўскага раёнаў. 16 лютага ў раённым Цэнтры культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна» паспаборнічаюць артысты з Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Хоцімскага, Краснапольскага раёнаў.
Заключны этап пройдзе ў трэцяй дэкадзе сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Тут на суд гледачоў найлепшыя тэатральныя калектывы рэгіёна прадставяць свае пастаноўкі. Журы абярэ пераможцаў, а таксама вызначыць уладальнікаў спецыяльных дыпломаў у 5 намінацыях: «Найлепшая мужчынская роля», «Найлепшая жаночая роля», «Найлепшы спектакль для дзяцей», «Найлепшы акцёрскі ансамбль», «Найлепшая рэжысёрская пастаноўка».
Абласны агляд-конкурс «У далонях маёй Беларусі» праходзіць з 2011 года адзін раз на два гады. Мэта конкурсу –захаванне і развіццё тэатральных традыцый Прыдняпроўскага краю, актывізацыя дзейнасці аматарскага тэатральнага мастацтва, выяўленне новых творчых калектываў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 09:02
02.06.2025 - 09:45
Названы пераможцы ХХIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»
29.05.2025 - 14:58
У Клічаве пройдзе рэгіянальны фестываль традыцыйных культур малых гарадоў «Кліч над Вольсай»
27.05.2025 - 14:48
Аб'яўлены конкурс на стварэнне лагатыпа Музея Славы Магілёўшчыны