Аграгарадок Машчаніца Бялыніцкага раёна ў гэтую суботу, 6 верасня, запрашае на смачны бліна-фэст «Бліны з навіны».
Блінаў самых розных па традыцыі будзе мноства: салодкіх, салёных, з начыннямі. Але адной толькі дэгустацыяй прыгатаваных у печы прысмакаў, конкурсамі на самы смачны блін і самая арыгінальная страва з бліноў свята не абмяжуецца. У праграме — упадабаны гасцям конкурс прыпевак, работа тэматычных пляцовак сельскіх устаноў раёна з інтэрактывамі і забаўкамі, выстава-кірмаш сувеніраў і вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, а таксама майстар-клас па ткацтве на берда, які арганізуюць майстрыхі Свяцілавіцкага сельскага дома культуры.
Галоўная ідэя фэсту, які праводзіцца з 2021 года, - папулярызацыя працы сельскіх работнікаў, адраджэнне народных традыцый беларусаў, у тым ліку праз аўтэнтычныя мясцовыя рэцэпты. У фестывалі ўдзельнічаюць жыхары з розных вёсак, райцэнтра.
- Ён накіраваны на захаванне і папулярызацыю нацыянальных кулінарных традыцый, развіццё культурнага турызму, умацаванне ўзаемадзеяння паміж сельскімі ўстановамі культуры і мясцовымі супольнасцямі, - падкрэслівае вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Крысціна Башарымава. — Мерапрыемства дапаможа раскрыць творчы патэнцыял жыхароў раёна, падтрымаць народныя рамёствы, развіваць вясковы вольны час.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 18:10
26.09.2025 - 16:42
26.09.2025 - 14:30
Фестываль анімацыі ў Магілёве. AI-анімацыі і новыя ўдзельнікі з усяго свету (відэа)
26.09.2025 - 09:39
«Анімаёўка-2025»: сустрэча з рэжысёрам-аніматарам Рымам Шарафутдзінавым прайшла ў Магілёве
26.09.2025 - 09:15