RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абласны Савет дэпутатаў зацвердзіў кандыдатуру Леаніда Зайца на пасадзе старшыні Магаблвыканкама

Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў на пазачарговай дзясятай сесіі зацвердзілі сёння Леаніда Зайца на пасадзе старшыні Магаблвыканкама. Новы кіраўнік рэгіёна, якога 1 красавіка прызначыў на гэтую пасаду Прэзідэнт Беларусі, атрымаў аднагалосную падтрымку народных выбраннікаў.

Прадстаўляючы старшыню Магілёўскага аблвыканкама, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава высока ацаніла асобасныя, прафесійныя, дзелавыя якасці новага губернатара, які прайшоў шлях ад спецыяліста ў сельскагаспадарчай арганізацыі да старшыні Маладзечанскага райвыканкама, намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама, генеральнага дырэктара ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі»». На працягу практычна сямі апошніх гадоў ён займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. У Магілёўскую вобласць Леаніда Зайца назначыў кіраўнік дзяржавы «наводзіць жалезны парадак». У першую чаргу – у аграпрамысловым комплексе.

«У рэгіёне – сур’ёзны патэнцыял для развіцця, але адной з ключавых праблем застаецца адсутнасць дысцыпліны. Я спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі Магілёўшчына справіцца з тымі задачамі, якія ставіць перад вобласцю Прэзідэнт Беларусі, – адзначыла Наталля Качанава. – Гэта дазволіць на працягу найбліжэйшых двух гадоў зрабіць сур’ёзны крок наперад, каб заняць годнае месца сярод іншых рэгіёнаў рэспублікі».

У сваю чаргу, падзякаваўшы дэпутатам за падтрымку і давер, Леанід Заяц падкрэсліў неабходнасць якасна і аператыўна (на працягу 10 дзён) правесці ў рэгіёне пасяўную кампанію. Звяртаючыся да прысутных у зале, кіраўнік вобласці выказаў упэўненасць, што кожны ўжо зрабіў высновы зсітуацыі і ўнясе максімальныўклад у станаўленне эканомікі Магілёўшчыны, якая да 2020 годзе па ўсіх паказчыках павінна стаць адной з самых дынамічных у краіне.

Падчас сесіі Наталля Качанава таксама ўручыла пасведчанне новаму памочніку прэзідэнта – інспектару па Магілёўскай вобласці Міхаілу Русаму. «Гэта адзін з найбольш дасведчаных кіраўнікоў у нашай дзяржаве, – канстатавала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. – Шмат гадоў ён працаваў у сферы сельскай гаспадаркі і ведае кожны куток краіны. Упэўненая: новыя кадравыя прызначэнні стануць залогам дастойнага развіцця рэгіёна».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая